Прапануем у горадзе Гродна аб'яўляць назвы прыпынкаў і паведамленні не толькі на беларускай, але і на англійскай мове.
Таксама прапануем прадубляваць шыльды з раскладам руха і назвамі прыпынкаў у цэнтры горада беларускай лацінкай у адпаведнасці з тымі патрабаваннямі, якія вылучае тапанімічная камісія наконт гэтага пытання.
Ініцыятыва абумоўлена тым, што з 26 кастрычніка 2016 года можна наведаць без візы раён Аўгустоўскага канала, ў тым ліку і Гродна, згодна з Указам Прэзідэнта Беларусі пра бязвізавы парадак. Прапанова дапаможа замежным турыстам лягчэй карыстацца грамадскім транспартам у Гродне, вырашаць лагістычныя пытанні, асабліва тым, хто не ведае кірыліцу.
Количество подписей под петицией:
112
Теги: транспорт мова туризм турызм шыльды топонимика
Прайграванне гукавых ролікаў з назвай бягучага і наступнага прыпынкаў на дзвюх мовах павялічыць хранаметраж, iх немагчыма будзе прайграць за час ад аднаго прыпынку да наступнага.
Для замежных турыстаў на асноўных прыпынках у цэнтры горада Гродна размешчаны схемы маршрутнай сеткі на рускай і англійскай мовах.
Вядзецца праца па развіцці турыстычнай інфраструктуры і прывабнасці г. Гродна.
41.5кБ, добавлено , 2017-07-23 19:47:43
Комментарии (6)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться