Дарожнае пакрыццё ў Віцебску ў канцы вуліцы 39-й Арміі (ад скрыжавання з 2-м Кастрычніцкім завулкам да Загорскіх могілак) знаходзіцца ўжо працяглы час ў непрыдатным эксплуатацыйным стане. Просім неадкладна правесці рамонт.
Дарожнае пакрыццё ў Віцебску амаль на ўсёй працягласці вуліц 1-й, 3-й і 4-й Ціраспальскай ўжо працяглы час знаходзіцца ў непрыдатным эксплуатацыйным стане. Просім неадкладна заняцца рамонтам гэтых дарог.
Дарога на 4-й Сацыялістычнай вуліцы ў Віцебску знаходзіцца ў аварыйным стане. Патрабуем неадкладна выканаць капітальны рамонт гэтай дарогі.
Пакрыццё дарогі на вуліцы Стадыённай ў г. Віцебску ўздоўж дамоў з нумарам 34 карпуса 1-4 па вул. Чапаева знаходзіцца ў дрэнным стане. Просім выканаць рамонт гэтай дарогі.
Дарожнае пакрыццё ў Віцебску амаль на ўсёй працягласці вуліцы 12-й Лучаской ўжо працяглы час знаходзіцца ў непрыдатным эксплуатацыйным стане. Просім неадкладна правесці рамонт гэтай дарогі.
Жыхары вёскі Дразды Лёзненскага раёна ўжо на працягу некалькі гадоў звяртаюцца да кіраўніцтва раёна з просьбай адрамантаваць дарогу да вясковых могілак. Але справа не рухаецца. Просім паўплываць на кіраўніцтва раёна.
У горадзе Віцебску на ўчастку пр. Перамогі паміж вуліцамі В.-Інтэрнацыяналістаў і Чкалава тратуары знаходзяцца ў стане, непрыдатным для эксплуатацыі. Просім аднавіць на іх асфальтнае пакрыццё.
Больш за дзесяць чалавек знаходзяцца на праезджай часткі вуліцы Савецкая. Працаўнікі не маюць на сабе сігнальных камізэлек, месца дарожных работ не абазначана ніякім чынам.
Большинство разметок «пешеходный переход» в населенных пунктах Логойского района имеют визуальный значительный износ краски после осенне-зимнего периода, очень много случаев ее полного износа.
Дарожнае пакрыццё ў Віцебску на 2-й Жлобінскай вуліцы ўжо працяглы час знаходзіцца ў непрыдатным эксплуатацыйным стане. Просім у тэрміновым парадку выканаць рамонт.