Абавязак даваць адказ на пісьмовы зварот на мове звароту не падмацаваны санкцыяй за парушэнне гэтага абавязку, што вядзе да парушэння ч.1 арт.18 Закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”
Зыходзячы з практыкі прыцягнення да адказнасці за парушэнне заканадаўства аб мовах, неабходна ўзмацніць адказнасць па арт. 9.22 КаАП, а таксама пашырыць колькасць суб’ектаў, якія маюць права складаць пратакол аб адміністрацыйным парушэнні.