За беларускую мову на этыкетках!   

У Беларусі сёння забаронена пісаць на этыкетках толькі па-беларуску. У той жа час толькі па руску пісаць можна. Спынім дыскрымінацыю! Падпішы петыцыю каб інфармацыя даводзілася адначасова на беларускай і рускай мовах у абавязковым парадку.

Подробнее...

Беларуская - мова страхавання аўто!   

На сённяшні дзень бланкі страхавога пасведчання, страхавога поліса і страхавога сертыфіката, а таксама бланк паведамлення аб ДТЗ зацверджаны Беларускім бюро па транспартным страхаванні на рускай мове. Патрэбны бланкі на беларускай мове!

Подробнее...

Змяніць мову надпіса ў гарадскім садзе Брэста.   

Трэба дэмантаваць надпіс на рускай мове і замяніць яго надпісам на беларускай мове.

Подробнее...

Супраць русіфікацыі гімназіі г. Дзяржынска   

Русіфікацыя: у беларускамоўнай гімназіі Дзяржынска з’явіліся рускамоўныя першыя класы.

Подробнее...

Беларуская - мова банкаўская!   

Неабходныя змены, здольныя забяспечыць фактычную роўнасць у выкарыстаннi дзяржаўных моваў у банкаўскай сферы.

Подробнее...

За чыгуначныя квіткі па-беларуску!   

Толькі Беларусь з усіх 15 краін-удзельніц Пагаднення аб міжнародных пасажырскіх зносінах не выкарыстоўвае на чыгуначных квітках на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній сваю нацыянальную і адну з дзяржаўных моў.

Подробнее...

За выкарыстанне беларускай мовы на шыльдах Нацыянальнага аэрапорта   

Нягледзячы на некалькі зваротаў грамадзян, кіраўніцтва РУП "Нацыянальны аэрапорт "Мінск" па-ранейшаму адмаўляецца ўжываць дзяржаўную беларускую мову на інфармацыйных шыльдах і ў раскладзе рэйсаў.

Подробнее...

Аб пашырэнні навучанню беларускай мове ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусі   

Імклівы рост негатыўнага стаўлення беларускіх грамадзян да факта існавання беларускай мовы ў беларускай сферы навучання

Подробнее...

Калыханка па-беларуску цалкам   

Не паказваюць мультфільмы па-беларуску ў афіцыйна-беларускамоўнай "Калыханцы"

Подробнее...

Назвы мікрараенаў - на нацыянальнай мове.   

Большасць назваў у Ленінскім раене г. Мінска - на рускай мове. Парушаецца заканадаўства аб роўнасці моў.

Подробнее...