Роўныя ўмовы для двух дзяржаўных моў замацаваны ў арт.17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Таксама Рэспубліка Беларусь праяўляе дзяржаўны клопат аб свабодным развіцці і ўжыванні ўсіх нацыянальных моў, якімі карыстаецца насельніцтва рэспублікі (арт.2 Закона “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”).
У Ленінскім раене г. Мінска амаль 80% назваў на шыльдах – на рускай мове: “Продукты”, “Магазин”, “Хладокомбинат”, “Салон-парикмахерская”, “Аптека”, “Фирменный магазин”, “Гипермаркет”, “Клиника” і шмат іншых.
Асабліва гэта бачна на назвах мікрараенаў “Лошица» и «Серебрянка», якія былі ўстаноўлены пры заездзе ў гэтыя мікрараены ў 2019 г.
Кіруючыся арт.20 Закона "Аб назвах геаграфічных аб'ектаў", якая ўсталёўвае, што прапановы аб прысваенні найменняў састаўным частках населеных пунктаў і іх перайменаванні могуць уносіць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, просім замяніць назвы гэтых мікрараенаў з рускай на беларускую мову, таму што беларуская мова з’яўляецца нацыянальнай мовай краіны згодна заканадаўству.
Количество подписей под петицией:
271
Теги: беларуская мова нацыянальная мова дзяржаўная мова назва мікрараена назвы на беларускай мове
Рускамоўныя назвы мікрараёнаў "Лошица" і "Серебрянка" адпавядаюць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Комментарии (6)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться