Мы, жыхары горада Маладзечна, патрабуем замяніць помнік Леніну на помнік Яну Сапегу на Цэнтральнай плошчы горада Маладзечна для дэкамунізацыі, дэрасейскафікацыі і люстрацыі беларускага грамадства.
Нашымі мэтамі ў гэтай справе з'яўляюцца:
- ахова суверэнітэту краіны за кошт узмацнення нацыянальнай самасвядомасці яе жыхароў
- павялічэнне патрыатызму
- абуджэнне цікавасці да гісторыі горада і дзеячаў мінулага якія тут жылі
- замацаванне ўлады Александра Лукашэнкі і яго палітычнай праграмы
Чаму галоўным помнікам горада не павінна быць асоба Леніна:
- ён не беларус
- ён ніколі не быў у нашым горадзе
- ён не зрабіў ні які сацыяльны, палітычны ці культурны унёсак у жыццё нашага горада
- Ленін, з іншымі адэптамі бальшывіцкага руху, быў забойцай тысяч мірных жыхароў Беларусі
Чаму Ян Сапега замест Леніна? Магчыма, Ян Сапега (1589-1635) - самы знакаміты палітычны дзеяч мінулага, які нарадзіўся і жыў у Маладзечне. Ён сын знакамітага Льва Сапегі, які праславіў гэту дынастую на ўсю краіну. Ян Сапега абараняў незалежнасць нашай краіны ў войнах супраць Швецыі і Масковіі.
Нагадаем, што практыка дэкамунізацыі не з'яўляецца нечым новым у Беларусі:
- 1998 год - у Наваградку быў знесен першы помнік Леніну
- 2002 год - у Ружанах на месцы знесеннага помніка Леніну быў усталёван помнік Льву Сапегу
- 2012 год - у Глыбокім замест аднаго помніка Леніну было усталёвана два - Буйніцкаму і Ластоўскаму.
Альтэрнатывай помнікам бальшавікам можа быць стварэнне спецыялізаваных музеяў камуністычнага рэжыму, па ўзору музеяў нацызма ў Нямеччыне.
Дзякуй за ўвагу,
жыхары г. Маладзечна
Количество подписей под петицией:
194
Теги: дэрасейскафікацыя дэкамунізацыя люстрацыя Молодечно
Замена помнiка немэтазгодна
Комментарии (12)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться