Мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, жыхары горада Масты і прылеглых населеных пунктах раёна, госці, якія бываюць у дадзеным населеным пункце з турыстычнымі, рэлігійнымі і іншымі мэтамі, просім разгледзець наступны зварот:
аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі знаходзяцца ў жудасным стане. У некаторых аўтамабілях адсутнічаюць элементарныя спецыялізаваныя медыцынскія прылады. Тэхнічны стан таксама пакідае жадаць лепшага. Усё гэта прыносіць вялікія нязручнасці медыцынскаму персаналу, а галоўнае, людзям, якім неабходна хуткая медыцынская дапамога. Ва усіх нас ёсць бацькі і дзеці, за каторых мы ўсе хвалюемся і ў экстраных выпадках разлічваем на дастойную і хуткую дапамогу. На наш аб'ектыўны погляд амаль усе аўтамабілі трэба замяніць на новыя. Усе мы добра ведаем, что здароўе насельніцтва - гэта галоўная задача дзяржавы і яе кіраўнікоў. Таксама выклікае неразуменне той факт, что іншыя экстраныя службы не маюць праблем з абнаўленнем аўтапарку, а ў хуткай дапамогі раёна з гэтым пытаннем праблемы.
Мы просім абнавіць увесь аўтапарк Мастоўскай хуткай медыцынскай дапамогі. Дадзеныя мерапрыемствы не патрабуюць значных фінансавых укладанняў, улічваючы патрэбнасць у малой колькасці аўтамабіляў, таму вельмі спадзяемся на станоўчае вырашэнне дадзенага пытання.
Просім разгледзець дадзены зварот і даць адказ у тэрмін, вызначаны заканадаўствам.
Количество подписей под петицией:
56
Еще фотографии Скрыть фотографии
Аддзяленне хуткай неадкладнай дапамогі ўстановы аховы здароўя «Мастоўская цэнтральная раенная бальніца» аказвае медыцынскую дапамогу насельніцтву раёна сіламі трох кругласутачных брыгад. Для аказання дапамогі і транспарціроўкі пацыентаў аддзяленне абсталявана трыма адмысловымі легкавымі аўтамабілямi, якiя знаходзяцца ў працоўным стане і прайшлі дзяржаўны тэхнічны агляд. Брыгады хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі абсталяваны медыцынскімі вырабамі і лекавымі сродкамі для аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву раёна.
Комментарии (3)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться