Як стала вядома, у другой палове лістапада гэтага году Беларуская Чыгунка плянуе праводзіць рамонт чыгуначных шляхоў на беларускім адрэзку шляху Мінск-Вільня і з гэтай прычыны адмяняюцца некаторыя цягнікі па маршруце Мінск-Вільня-Мінск.
Зьвяртаем Вашу ўвагу, што 22, 23, 24 лістапада 2019 года ў г.Вільня Літоўскай Рэспублікі адбудуцца жалобныя цырымоніі перапахаваньня паўстанцаў 1863 году, чые парэшткі, а таксама парэшткі кіраўніка паўстаньня на тэрыторыі сучаснай Беларусі Кастуся Каліноўскага, на пачатку 2017-га былі знойдзеныя на Гедымінавай (Замкавай) гары.
Кастусь Каліноўскі быў найвыбітнейшым лідэрам барацьбы за свабоду і незалежнасьць Беларусі, народным правадыром, які загінуў за лепшую долю беларускага народа. Пахаваньне Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў – гэта важная гістарычная падзея для беларусаў. У сваім нядаўнім інтэрвію міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімір Макей зазначыў, што Кастусь Каліноўскі належыць гісторыі Беларусі і што наша краіна павінна быць прадстаўленая «на высокім узроўні, гэта вельмі важная падзея для гісторыі Беларусі» (https://nn.by/?c=ar&i=239401).
У пазначаныя дні, па нашых дадзеных, тысячы беларусаў будуць ехаць у Літву і вяртацца назад, адмена цягнікоў па маршруце Мінск-Вільня-Мінск будзе ствараць дадатковыя нязручнасьці патрыётам Беларусі, якія плянуюць наведаць сваю старажытную сталіцу.
У сувязі з гэтым мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, просiм:
1. Перанесьці рамонт чыгуначных шляхоў на беларускім адрэзку чыгункі Мінск-Вільня на больш позьні тэрмін.
2. Разгледзець пытаньне не адмены, а пуску дадатковых цягнікоў па маршруце Мінск-Вільня-Мінск з 21 па 24 лістапада 2019г.
Количество подписей под петицией:
179
Теги: БЧ
23, 24 і 25 лістапада 2019 г. змяненняў у раскладзе руху цягнікоў на ўчастку Мінск-Вільнюс няма. 21 лістапада 2019 г. ёсць магчымасць праезду іншымі цягнкамі. У сувязі з наяўнасцю дастатковай колькасці месцаў для праезду пасажыраў цягнікамі ў напрамку Мінск-Вільнюс-Мінск прызначэнне дадатковых цягнікоў не плануецца.
Комментарии (1)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться