Нягледзячы на ранейшыя завярэнні Магілёўскага гарвыканкама і Магілёўскага аблвыканкама аб тым, што ў час капітальнага рамонту будуць захваныя ўсе элементы дэкору будынка па вуліцы Піянерскай, 29/24 (прыкладзены), які пазначаны ў праекце зон аховы гістарычнага цэнтра Магілёва як “элемент асяроддзя”, назіраецца далейшая дэградацыя гістарычна каштоўнага будынка.
1) Не былі адноўлены знішчаныя атыкі (у тым ліку над скошанай часткай, найбольш важны для ўспрымання будынка), замест іх толькі ў 2 месцах на фасадах пастаўлены цагляныя слупочкі. Мяркуючы па тым, што працы на даху завершаныя, аднаўляць гэтыя архітэктурныя элементы ў поўным аб’еме ніхто не плануе;
2) Зрэзаны балконы з ляпнымі кранштэйнамі, новыя балконы не маюць кранштэйнаў, а таксама прафіліроўкі тарцоў, відавочна, што агароджа таксама не адпавядае аўтэнтычнай. Паўкруглыя балконы на чацвёртым паверсе замены на прамавугольныя;
3) У дадзены момант адбываецца афарбоўка фасадаў у нехарактэрныя ядавітыя аранжава-чырвоныя колеры, які разам з зялёным крыццём даху (задраным у выніку капітальнага рамонту, што цяпер добра праглядаецца з усіх пунктаў) парушае гармонію і ўносіць дысананс у гістарычнае асяроддзе, нівелюе якасці архітэктуры фасадаў самога будынка, ператвараючы яго, на наш погляд, у ганебнае пасмешышча.
Просім Міністэрства культуры і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва паспрыяць захаванню аўтэнтычнага выгляду каштоўнага будынка і дапагчы зберагчы гістарычны цэнтр Магілёва ад візуальнай дэградацыі.
Количество подписей под петицией:
49
Еще фотографии Скрыть фотографии
Отобразить документы Скрыть документы
643.9кБ, добавлено , 2020-03-04 18:52:00
Работы на аб’екце «Капітальны рамонт жылога дома № 29 па вуліцы Піянерскай у г. Магілёве» вядуцца падраднай арганізацыяй КУП «ЖРЭУ Ленінскага раёна г.Магілёва» у адпаведнасці з праектнай дакументацыяй, а адметныя архітэктурныя элементы будынка, парушаныя пры выкананні работ пры капітальным рамонце, будуць адноўлены пры спрыяльных умовах надвор’я, у тэрмін да 01.05.2020.
23.2кБ, добавлено , 2020-04-19 19:19:21
Адметный архітэктурныя элементы будынка па вул.Піянерскай, 29, парушаныя пры выкананні работ па капітальным рамонце, максімальна адноўлены.
48.2кБ, добавлено , 2020-05-16 14:17:00
Комментарии (1)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться