Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, падпісаўшыя гэты зварот, заклапочаны станам эканомікі Рэспублікі Беларусь. На наш погляд, надыйшоў час аб змяненні заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне аплаты працы.
На наш погляд, трэба пакінуць толькі пагадзінную аплату працы, а аплату працы здзельная пакінуць у такіх галінах, дзе па іншаму немагчыма адзначыць унёсак працаўніка (напрыклад, таксі). Таксама мы прапануем унесці змяненні у прэміальную частку аплаты працы, унесці на заканадаўчым узроўні памер прэміі не болей за 25% ад заробкаў.
Каб урэгуляваць мінімальны заробак, прапануем узяць мадэль аплаты працы, як у заходніх краінах, дзе заканадаўчым момантам адзначаецца мінімальная аплата гадзіны.
На сённяшні момант прапануем усталяваць мінімальную гадзінную стаўку у памеры 10 бел.руб.
Зразумела, што сыходзячы з мінімальнай тарыфнай стаўкі за гадзіну, будуць фарміравацца і іншыя тарыфныя стаўкі, для гэтага прапануем рэфармаваць цяперашнюю табліцу тарыфных ставак у прапануемую сістэму аплаты працы.
Количество подписей под петицией:
214
Теги: труд заканадаўства
Пытанні ўстанаўлення формаў аплаты працы, у тым ліку на аснове гадзінных тарыфных ставак (тарыфных акладаў), у кожнай канкрэтнай арганізацыі варта вырашаць на ўзроўні калектыўных перамоў. Увядзенне названага памеру гадзіннай мінімальнай заработнай платы або «мінімальнай гадзіннай стаўкі» не можа быць падтрымана.
47кБ, добавлено , 2020-04-19 01:00:04
Комментарии (14)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться