Прапануем прысвоіць пешаходнаму мосту цераз раку Свіслач, які ўзводзіцца ў раёне Зыбіцкай вуліцы, назву “Навалаўскі мост” (рус. Новолавский мост).
Гістарычна недалёка да гэта месца знаходзіўся Лаўскі мост, які звязваў Траецкую Гару з Лаўскім прадмесцем (адсюль назва), па ім праходзіла Плябанская вуліца (пазней Шырокая, цяпер Куйбышава), якая пасля скрыжвання з Зыбіцкай пераходзіла ў Малую Бернардзінскую вуліцу (Герцэна). Мост існаваў да сярэдзіны 1960-х гадоў.
Паколькі гістарычная планіроўка Лаваў была знішчаная псеўдагістарычнай забудовай апошніх дзесяцігоддзяў, а на іншым беразе на гістарычнай трасе ўзводзіцца шматфункцыянальны комплекс, не ўяўляецца магчымым аднавіць гістарычную сувязь вуліц Куйбышава і Герцэна. Новы мост выконвае тую ж ролю, што і стары — звязвае Траецкае прадмесце з Лаўскім і на правым беразе выводзіць да былой Малой Бернардзінскай вуліцы, адрозненне толькі ў тым, што на правым беразе ён выводзіць не да Плябанскай, а да былой Георгіеўскай (пазней Чычэрына, цяпер гэты адрэзак афіцыйна не мае назвы), таму, каб пазбегнуць блытаніны, лічым неабходным дадаць да гістарычнай назвы прыстаўку “нава-”.
Акрамя таго прапануем разгледзець магчымасць прысвоіць набярэжнай на правым беразе Свіслачы ад вуліцы М. Багдановіча да вуліцы Я. Купалы назву “Лаўская набярэжная” (рус. Лавская набережная), а безыменнай вуліцы ад новага моста да вуліцы Я. Купалы (або да пл. Парыжскай камуны) вярнуць гістарычную назву — “Георгіеўская вуліца” (рус. Георгиевская улица). Дадзеныя захады дапамогуць адразіць страчаныя з часам урбанонімы ў гістарычным цэнтры.
Количество подписей под петицией:
177
Еще фотографии Скрыть фотографии
Теги: мінск тапаніміка
Зварот накіраваны ў камісію па найменаванні і перанайменванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г.Мінска з даручэннем на чарговым пасяджэнні, якое плануецца правесці ў IV квартале 2020 г., рагледзець прапановы аб прысваенни найменняў мастам горада, набярэжнай і вуліцы на тэрыторыі гістарычнага цэнтра г.Мінска.
425.5кБ, добавлено , 2020-05-30 22:30:39
Камісія па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншных састаўных частак г.Мінска вырашыла ўстрымацца ад прысваення найменняў масту, набярэжнай і вуліцы ў пазначанай у звароце частцы гістарычнага цэнтра горада.
421.4кБ, добавлено , 2020-12-05 23:09:15
Комментарии (15)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться