У сувязі з даданнем у “Правила пожарной безопасности для жилых домов, строений и сооружений, расположенных на придомовой территории, садовых домиков, хозяйственных строений и сооружений, расположенных на земельном участке, предоставленном для ведения коллективного садоводства, дач, хозяйственных строений и сооружений, расположенных на земельном участке, предоставленном для дачного строительства, утвержденные постановлением Министерства по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь от 25 марта 2020 г. № 13” пункта 15.3 прапануем пасшырыць пералік, цалкам выключыўшы размяшчэнне на фасадах элементаў з гаручага пластыку. Размяшчэнне, напрыклад, вывесак і казыркоў з гаручага пластыку павышае пажарную небяспеку куды больш за гаручы тэкстыль. Вывескі і казыркі з гаручых матэрыялаў парушаюць праектныя супрапажарныя рассечкі паміж праёмамі, размешчанымі па вертыкалі. Многія вывескі з гаручых матэрыялаў маюць электрычнае падсвятленне, што яшчэ больш павялічвае небяспеку ўзгарання. Акрамя таго пры гарэнні пластык плавіцца і можа нанесці пашкоджанні людзям пры выхадзе (эвакуацыі) з будынка, або прывесці да ўзгарання адзення, паколькі большасць падобных канструкцый устанаўліваецца над уваходамі.
Развернуть текст петиции Свернуть текст петицииКоличество подписей под петицией:
71
У адпаведнасці з пунктам 15.3 ППБ, у будынках, гаспадарчых пабудовах і збудаванняў не дапускаецца размяшчаць на фасадах, дахах і (або) вонкавых паверхнях выступаючых частак будынкаў (тэраса, ганак, прыступкі і іншыя) вырабы з гаручага тэкстылю, не прадугледжаныя праектнай дакументацыяй, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўствам.
Таксама паведамляем, што ў адпаведнасці з п. 12 «Інструкцыі аб парадку функцыянавання сістэмы супрацьпажарнага нармавання і стандартызацыі», зацверджанай пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 06.02.2012 №12, тлумачэнні патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы супрацьпажарнага нармавання і стандартызацыі, зацверджаных Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца Галоўным дзяржаўным інспектарам Рэспублікі Беларусь па пажарным наглядзе.
У сувязі з вышэйпададзеным, для атрымання тлумачэнняў Вам неабходна звярнуцца ў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (220030, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, д.5, E-mail: [email protected]).
43.5кБ, добавлено , 2021-01-05 13:13:35
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться