Мы, ніжэйпадпісаўшыя гэтую петыцыю грамадзяне і жыхары Рэспублікі Беларусь, лічым, што зараз не існуе неабходнасці праводзіць рэферэндум па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Нашае меркаванне грунтуецца на тым, што:
1. На дадзены момант усе разумеюць (і "улада" у тым ліку), што дзеючыя законы (у тым ліку і Канстытуцыя), проста не выконваюцца.
2. Так як мы лічым, што Беларусь з'яўляецца цывілізаванай краінай, перад тым, як пачаць абмяркоўваць і праводзіць рэферэндум, трэба спытаць меркаванне грамадзянаў – ці існуе увогуле неабходнасць уносіць змены ў дзеючую Канстытуцыю.
3. Так як мы лічым, што Беларусь з'яўляецца цывілізаванай краінай, перад тым, як пачаць рыхтаваць праект змяненняў Канстытуцыі, трэба запытаць меркаванне грамадзянаў – якія яны бачаць патрэбным унесці змены.
4. Таксама трэба улічваць той факт, што папярэднія рэферэндумы, большаць выбараў усіх узроўняў, а таксама апошнія прэзідэнцкія выбары не былі прызнанымі адбыўшыміся цывілізаванымі дэмакратычнымі краінамі – ў сувязі са шматлікімі парушэннямі, якія адбываліся ў працэсе іх правядзення.
На падставе вышэйзгаданага, мы патрабуем адмены рэферэндума аб унясенні зменаў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Количество подписей под петицией:
115
Теги: Беларусь палітыка канстытуцыя рэферэндум
Зварот пакінуты без разгляду па сутнасці
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться