Зараз на фасадзе гімназіі №15 г. Мінска па вуліцы Максіма Багдановіча, 84 адбываецца рэканструкцыя мазаічнага пано.
Згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1374 ад 19.09.2008 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва» творы, выкананыя ў тэхніцы мазаікі адносяцца да манументальнага жывапісу, які ў сваю чаргу належыць да манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Паводле п.10 Пастановы для рэканструкцыі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва распрацоўваецца іх эскізны праект. Паводле п.11 адбор эскізных праектаў твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва праводзіцца заказчыкам на падставе экспертнага заключэння абласных і Мінскага гарадскога мастацка-экспертных саветаў.
У сувязі з гэтым, просім праверыць наяўнасць узгодненых эскізных праектаў на рэканструкцыю дадзенага мазаічнага пано. У выпадку іхняй адсутнасці просім абавязаць уласніка аднавіць першапачатковы выгляд твора мастацтва.
Количество подписей под петицией:
291
Еще фотографии Скрыть фотографии
Адміністрацыя Савецкага раёна г.Мінска не мае звестак аб тым, што мазаіка з керамічнай пліткі, якая размешчана на фасадзе будынку ДУА "Гімназія №15 г.Мінска", адносіцца да манументальнага мастацтва. Рамонт фасада гімназіі ажыцяўляецца ў рамках бягучага рамонту, у сувязі з чым адсутнічае неабходнасць правядзення працэдуры ўзгаднення.
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться