Мазырскі раённы Савет дэпутатаў аб'явіў аб
правядзенні працэдуры грамадскага абмеркавання па пытанні перайменавання часткі
існуючай вуліцы Камсамольская ў г. Мазыры ад перасячэння вуліцы Камсамольская з
вуліцай Фрунзэ М.В. да пл. М.Горкага ў гонар мітрапаліта Філарэта, ганаровага
Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусь, Героя Беларусі.
Мы, ніжэйпадпісаныя, супраць перайменавання завулка
ў гонар мітрапаліта Філарэта:
1. Мітрапаліт Філарэт не мае ніякага дачынення да
г. Мазыра, яго гісторыі, культуры, развіцця. Ён нарадзіўся ў Маскве, з'яўляўся
выхаванцам Маскоўскай духоўнай семінарыі, навучаўся ў Маскоўскай духоўнай акадэміі,
большая частка яго дзейнасці звязана з Расеяй, а не з Беларуссю.
Мы лічым, што назвы вуліц павінны быць звязаны з
гісторыяй самога горада, падзеямі, якія адбываліся ў ім, насіць імёны вядомых
людзей, якія жылі ў Мазыры.
2.
Некаторы час таму гэты завулак называўся Міхайлаўскім. Таму мы патрабуем
вынесці на разгляд пытанне аб вяртанні завулку гістарычнай назвы.
Количество подписей под петицией:
83
Теги: переименование Мозырь
Коллективное обращение перенаправлено в Мозырский районный совет депутатов
461.8кБ, добавлено , 2022-11-19 13:46:52
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 г. "Об найменнях геаграфічных аб'ектаў", з мэтай вывучэння думкі грамадзян аб перайменаванні часткі існуючай вуліцы Камсамольскай у г.Мазыры ад перасячэння вуліцы Кам амольская з вуліцай Фрунзе М.В. да пл.М.Горкага ў гонар мітрапаліта Філарэта, у першую чаргу грамадзян, якія пражываюць у даннай мясцовасцi, Саветам праведзена працэдура грамадскага абмеркавання па дадзенаму пытанню. Аналiз думкі грамадзян паказвае на згоду перайменаванні часткі існуючай вуліцы Камсамольскай у г.Мазыры ад перасячэння вуліцы Камсамольская з вуліцай Фрунзэ М.В. да пл.М.Горкага ў гонар мітрапаліта Філарэта.
637кБ, добавлено , 2022-12-06 00:09:06
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться