Звяртаемся да Вас з пытаннем аб будаўніцтве новай аўтастанцыі ў г. Смалявічы. Будынак былой аўтастанцыі "Смалявічы" быў закрыты ў 2017 годзе, пры гэтым, у свой час было запланавана будаўніцтва аўтастанцыі з абсталяваннем 8-мю аўтобусамі пад пунктам № 11 у графіку чарговасці запланаваных работ на 2017 год за кошт сродкаў раённага бюджэта і іншых крыніцаў фінансавання. Адначасова з гэтым, у 2017 годзе праводзілася двое падрадных таргоў па прадметах закупкі "Выполнение предпроектных, проектных и изыскательских работ по объекту "Строительство автостанции с оснащением 8 автобусами" і Проектно-изыскательские работы с прохождением государственной экспертизы по объекту: "Строительство автостанции в г.Смолевичи", якія аднак былі прызаны неадбыўшыміся. Пры гэтым была распрацавана перадпраектаная дакументацыя (архітэктурна-планіровачная канцэпцыя) на будаўніцтва аўтастанцыі ў г. Смалявічы (№ 77/17 -ПД) у раёнене п.п. "Зарэчнае". Па стане на снежань 2022 года будаўніцтва аўтастанцыі так і не пачалося. Разам з тым, прыпыначны пункт "Чыг. п.п. "Зарэчнае" з'яўляецца канцавым або прамежкавым для бальшыні прыгарадных маршрутаў Смалявіцага раёна, а побач знаходзіцца прыпынак электрацягнікоў, крамы, школа і буйная жылая забудова. Адсутнасць нармальных ўмоў для адстоя, развароту транспарту, а таксама для пасадкі ў яго, ствараюць нязручнасць, а таксама небяспеку, як для кіроўцаў грамадскага транспарту і пасажыраў, так і для іншых удзельнікаў дарожнага руху.
У сувязі з вышэй адзначаным просім:
1) запланаваць будаўніцтва аўтастанцыі ў г. Смалявічы ў 2023-2024 гг.;
2) прывесці ў нармальны стан павільён прыпыначнага пункта "Чыг. п.п. Зарэчнае";
3) разглядзець магчымасць аднаўлення прыпыначнага пункту ў раёне гандлёвых аб'ектаў "Пятруха" і "Авоська" па вуліцы 50 год Кастрычніка (раней ён там быў), што дазволіць ўпарадкаваць рух грамадскага траспарту ў гэтым раёне. Напрыклад, арганізаваць высадку пасажыраў на прыпынку ў раёне крамы "Еўраопт", а пасадку на прыпынку ў раёне крамаў "Пятруха", "Авоська"
Количество подписей под петицией:
21
Теги: транспорт Смолевичи автостанция смалявічы
На падставе пункта З артыкула 10 Закона Рэспублiкi Беларусь <Об обращениях граждан и юридических лиц) и пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад l5 кастрычнiка 2007 г. N 498 "О дополнительных мерах по работе с обращениями граждан и юридических лиц"
Haкipoувaeм зварот для разгляду па сутнасцi У
адпаведнасцi з кампетэнцыяй у Смалявiцкi райвыканкам
381.4кБ, добавлено , 2022-12-16 19:56:47
Заказчыкам па будаўніцтве абекта «Будаўніцтва аўтастанцыі ў г. Смалявічы», у складзе якога мяркуецца будаўніцтва будынка аўтастанцыі ў раёне прыпыначнага пункта «Зарэчнае» і рэканструкцыя вул. 50 гадоў Кастрычніка ў г. Смалявічы, выступае ДП «УКБ Смалявіцкага pačia». З улікам афармлення матэрыялаў папярэдняга ўзгаднення зямельных участкаў i адсутнасці крыніцы фінансавання праектаванне аб'екта ў 2021 годзе было прыпынена. У 2022 годзе вышэйназваны аб'ект быў уключаны ў інвестыцыйную праграму Смалявіцкага раёна, аднак не было выдзелена фінансаванне Для завяршэння работ па праектаванні і правядзенні экспертызы праектнай дакументацыі. Згодна з дзейным генеральным планам горада-спадарожніка г. Мінска Смалявічы будынак аўтастанцыі нельга размясціць у вышэйназваным раёне горада. Праектаванне аб'екта «Будаўніцтва аўтастанцыі у г. Смалявічы будзе адноўлена пасля зацвярджэння карэкціроўкі генеральнага плана горада- спадарожніка г. Мінска Смалявічы i пры ўмове забеспячэння фінансаваннем.
1.7MБ, добавлено , 2023-01-13 23:04:43
Комментарии (1)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться