Прапануем Лідскаму райвыканкаму ў адзначэнне 700-годдзя горада падрыхтаваць прапанову на наданне гістарычным будынкам Ліды статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці Кодэксам аб культуры. Гарадская забудова значная пацярпела ў абедзве вайны, таму ахова і рэстаўрацыя цудам ацалелых культурных каштоўнасцей у горадзе надзвычай важнае для захавання гістарычнай памяці. Унесеныя зараз у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей — замак, чатыры камяніцы, комплекс піўзавода ды два храмы — не ў поўнай меры адлюстроўваюць архітэктурную і гістарычную спадчыну Ліды. У той жа час без афіцыйнага прызнання помнікамі гісторыі і архітэктуры зараз застаюцца наступныя аб’екты:
*Драўляны касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі ў Слабадзе (1933);
*Вуліца 8 Сакавіка
*Вуліца Перамогі, 36, 52, 53, 57, 61,
*Забудова праспекта Перамогі, №№ 10 (новая Тарбут-школа, 1930-я), 14, 20,
*Дом па вул. Гагарына, 38
*Дом па бульвары Князя Гедыміна, 8
*Забудова вуліцы Чапаева, №№ 18, 17 (верагодна, перабудаваны гістарычны дом, патрабуецца дадатковае вывучэнне)
*Дом па вул. Астроўскага, 16 (1930-я)
*Дом па вул. Інтэрнацыянальнай, 4 (1930-я)
*Дом па вул. Камсамольскай, 14 (канец XIX — пачатак XX ст.)
*Забудова вуліцы Савецкай, №№ 23, 24А, 32 (усе былі ў Зборы помнікаў), 34, 53, 16 (былы кінатэатр «Нірвана»)
*Забудова вуліцы Замкавай (былой Камсамольскай), №№ 3, 5, 8 (усе былі ўнесены ў *Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — афіцыйны спіс помнікаў у часы БССР), 2;
*Капліца Святой Барбары (1930-я) і гістарычныя пахаванні старых каталіцкіх могілак;
*Ленінская, 10А (сцяна старой Тарбут-школы)
і інш. (магчыма дадатковую інфармацыю аб гістарычнай забудове горада можна адшукаць на гісторыка-архітэктурным плане ў генплане горада)
Нядаўна, у 2022 годзе, Бабруйскі гарвыканам падрыхтаваў прапанову аб прысваенні гістарычнаму цэнтру Бабруйска статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, які і быў прысвоены па выніках разгляду абласным саветам. Цяпер Бабруйск афіцыйна — горад з гісторыяй. На нашу думку быць гістарычным горадам заслугоўвае і Ліда, тым больш гэта было б сімвалічным шагам у такі знамянальны год!
Количество подписей под петицией:
50
Еще фотографии Скрыть фотографии
Теги: гісторыка-культурныя каштоўнасці ахова помнікаў
Лидский райисполком не считает необходимым готовить предложение о придании статуса историко-культурной ценности строениям из вашего списка.Согласно артиклю 90 Кодекса РБ о культуре такие предложения могут вносится физ. и юр. лицами в письменной форме для рассмотрения на заседании Гродненского областного совета по вопросам охраны историко-культурных ценностей. и благодарит за небезразличие к историческому наследию Лидчины
724.3кБ, добавлено , 2023-05-24 21:04:23
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться