У горадзе Лагойск не працуе падсветка пешаходнага перахода на скрыжаванні вуліц Цімчука і Майскай (насупраць ветстанцыі, першы заезд у РІЗ «Лугавы»). На пешаходным пераходзе адсутнічае разметка.
Дадзены пешаходны пераход знаходзіцца ў самым пачатку межаў населенага пункта на аўтадарозе Р-3, на ўчастку, дзе адсутнічае шчыльная забудова ўздоўж дарогі. Падобнае спалучэнне фактраў значна павышае рызыку змяншэння ўвагі кіроўцы і крытычна важна, каб асвятленне працавала, а разметка была нанесена.
Згодна з арт. 43 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, забяспечваюць бяспеку дарожнага руху.
Закон Рэспублікі Беларусь ад 05.01.2008 № 313-3 «Аб дарожным руху» арт. 16 пастанавіў, што мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў галіне дарожнага руху выяўляюць у межах сваёй кампетэнцыі прычыны і ўмовы, якія спрыяўць парушэнню Правіл дарожнага руху і (ці) здарэнню дарожна-транстпартнага здарэння, і прымаюць своечасовыя меры па іх ліквідацыі.
Просім:
- Аднавіць падсветку згаданага пешаходнага перахода ў максімальна кароткія тэрміны
- Аднавіць разметку пешаходнага перахода ў максімальна кароткія тэрміны
Количество подписей под петицией:
18
Теги: освещение дорога пешеходный переход
Подана жалоба в Миноблисполком на нарушения в работе с обращениями граждан (отсутствие ответа).
Ответ на ваше электронное обращение, был дан Логойским райисполкомом № 3-15/9/36 от 13.02.2024 через «модальное окно отправки сообщения». В нем сообщалось, что работы по обновлению дорожной разметки и ремонту оборудования на пешеходном переходе планируются во втором квартале текущего года. Нарушений закона об обращениях не выявлено.
766.1кБ, добавлено , 2024-05-13 11:20:05
У наступны момант выкананы работы па прывядзенню пешаходных пераходаў у адпаведнасць з ТΗΠΑ.
86.7кБ, добавлено , 2024-06-16 11:20:46
У сувязі з тым што, сонечная панэль якая ажыццяўляла харчаванне асвятлення пешаходнага пераходу на аўтамабільнай дарозе Р-3 рамонту не падлягае, ажыццявіць рамонт у 2 квартале 2024 года не ўявілася магчымым. Цяпер прапрацаваны альтэрнатыўны варыянт харчавання асвятлення пешаходнага пераходу, які будзе здзейснены пасля распрацоўкі неабходнай праектнай дакументацыі.
107.3кБ, добавлено , 2024-07-22 13:33:36
Асвятленне адноўлена
424.9кБ, добавлено Джэк Торранс, 2024-09-16 15:39:44
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться