У многіх краінах свету (напрыклад Велікабрытанія ці Расія) пры атрыманні грамадзянства, адным з галоўных патрабаванняў для атрымання грамадзянства, з'яўляецца не толькі веданне мовы (праводзіцца экзамен), але і веданне гісторыі і права (таксама здаюць экзамен). Але варта канстатаваць той факт, што для атрымання беларускага грамадзянства зусім не абавязкова здаваць іспыт на веданне беларускай гісторыі.
Так, згодна з 14 артыкулам Закона "Аб грамадзянстве" асоба, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту, мае права звярнуцца з заявай аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь, калі яна:
- выконвае і паважае Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, іншыя акты заканадаўства, бярэ на сябе абавязацельства ў далейшым выконваць і паважаць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і іншыя акты заканадаўства;
- ведае адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь у межах, неабходных для зносін.
Парадак ацэнкі ўзроўню ведання адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь вызначаецца Міністэрствам унутраных спраў і Міністэрствам замежных спраў па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі;
- пражывае ў Рэспубліцы Беларусь пасля атрымання дазволу на сталае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь на працягу пяці гадоў бесперапынна. Тэрмін пражывання ў Рэспубліцы Беларусь лічыцца бесперапынным, калі ў перыяд пастаяннага пражывання ў Рэспубліцы Беларусь на працягу апошніх пяці гадоў да звароту з заявай аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь асоба выязджала з Рэспублікі Беларусь на тэрмін не больш за дзевяноста сутак у каляндарным годзе, за выключэннем выпадкаў, калі знаходжанне за межамі Рэспублікі Беларусь звыш названага тэрміну абумоўлена не залежаць ад асобы прычынамі;
- мае законную крыніцу атрымання даходаў, якія забяспечваюць яму і непрацаздольным членам сям'і пражытачны мінімум, які знаходзіцца на яго ўтрыманні, устаноўлены ў Рэспубліцы Беларусь;
- не мае грамадзянства, або губляе грамадзянства замежнай дзяржавы ў выпадку набыцця грамадзянства Рэспублікі Беларусь, або звярнулася ў паўнамоцны орган замежнай дзяржавы з заявай аб спыненні наяўнага ў яе грамадзянства замежнай дзяржавы, за выключэннем выпадкаў, калі спыненне грамадзянства замежнай дзяржавы немагчыма па незалежных ад асобах прычынах.
( http://world_of_law.pravo.by/text.asp?RN=H10200136)
Таму мы ніжэйпадпісаныя, просім унесці змяненне ў Закон «Аб грамадзянстве» і ўвесці (акрамя іспыту па рускай, альбо беларускай мове) для атрымання беларускага грамадзянства яшчэ адзін іспыт на веданне беларускай гісторыі.
Количество подписей под петицией:
36
Теги: экзамены гражданство история Беларуси
Узнятае пытанне заслугоўвае ўвагі і будзе разгледжана пры наступным унясенні мяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь».Разам з тым паведамляем, што планам падрыхтоўкі праектаў аканадаўчых актаў на 2024 год не прадугледжана карэкціроўка названага Закона.
1MБ, добавлено , 2024-07-11 13:28:32
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться