Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, карыстаючыся законным правам, якое дала нам Канстытуцыя, патрабуем забароны трансляцыі расійскіх тэлеканалаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь! Расійскае тэлебачанне, у прыватнасці, навінавыя выпускі і палітычныя ток-шоу, ужо неаднаразова былі выкрыты ў цынічнай хлусні і распаўсюджванні фэйкаў.
У сувязі з тым, што падобная тэндэнцыя захоўваецца і па сённяшні дзень, а інфармацыя, якую штодня падаюць расейскія тэлеканалы не з'яўляецца аб'ектыўнай і накіравана на дэзінфармацыю грамадзян і распальванне нянавісці да іншых народаў і краін, патрабуем забароны трансляцыі расейскіх прапагандысцкіх тэлеканалаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Дазваляючы далей расейскім СМІ працаваць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, беларускія ўлады адкрыта кампрамэтуюць сябе, падтрымліваючы хлусню і чалавеканенавісніцкія прынцыпы, якія прапагандуюць расейскія тэлеканалы, тым самым уплятаючы ў свае авантуры беларускі народ, які ў вачах усяго прагрэсіўнага чалавецтва будзе выглядаць і ўспрымацца толькі з негатыўнага боку.
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Количество подписей под петицией:
323
Еще фотографии Скрыть фотографии
Теги: ТВ запрет российского телевидения ложь кремлевских СМИ российская пропаганда Belarus is not Russia
У сувязі з тым, што пералік падстаў спынення дзеяння дазволу на распаўсюджванне замежнай тэлепраграмы з'яўляецца вычарпальным, Мінінфарм ўпаўнаважаны прыняць адпаведнае рашэнне выключна пры наяўнасці аднаго з іх.
50.5кБ, добавлено , 2018-01-14 15:53:34
Вопрос не относится к компетенции Белтелерадиокомпании.
Комментарии (32)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться