Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, пабачылі на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных спраў артыкул ад 20 мая 2018 “Мы за подлинное!” (http://mvd.gov.by/main.aspx?guid=200595), які выклікаў вялікую занепакоенасць па наступных прычынах:
1. Згодна артыкулу 2 Канстытуцыі “Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы”. Нагадваем, што варта прызнаць як дадзенасць наяўнасць людзей ЛГБТК+, якія маюць такі ж раўнапраўны статус, як і іншыя грамадзяне, сэксуальная арыентацыя з’яўляецца ўласнай справай чалавека, за якую не прадугледжана прававой адказнасці. З 17 мая 1990 года гомасэксуальнасць выключана з Міжнароднай класіфікацыі хвароб;
2. Згодна артыкулу 6 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб органах унутраных спраў” “Органы ўнутраных спраў абараняюць жыццё, здароўе, гонар, годнасць, правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў незалежна ад іх грамадзянства, сацыяльнага, маёмаснага і іншага становішча, расавай і нацыянальнай прыналежнасці, полу, узросту, адукацыі і мовы, адносіны да рэлігіі, палітычных і іншых перакананняў, а таксама ад іншых абставінаў”. Задачы органаў унутраных справаў фармуюцца вакол абароны правоў грамадзян;
3. Органы ўнутраных спраў працуюць за падаткі грамадзян Рэспублікі Беларусь і ў іх інтарэсах. Органам ўнутраных спраў можна толькі тое, што прама прадугледжана заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Нідзе ў заканадаўстве не замацавана права органаў унутраных спраў выступаць з ідэалагічнымі каментарамі і даваць неправавыя адзнакі асобным сітуацыям, замест выконвання сваіх асноўных абавязкаў па папярэджанні і раскрыцці злачынстваў і дзейнасці ў межах сваёй кампетэнцыі;
4. Пры азнаямленні з сайтам Міністэрства ўнутраных спраў можна заўважыць, што замест раўнага падыходу да ўсіх людзей практыкуюцца абразы і распальванне варожасці ў дачыненні да асобных груп - звычайна да ромаў (“цыганаў”), а ў дадзеным выпадку і да ЛГБТК+ людзей. Канкрэтна ў гэтым артыкуле апошняя фраза “Мы – за подлинное, они не пройдут!” можа выступаць як пагроза і заклік за гвалтоўных дзенняў у дачыненні да ЛГБТК+ людзей;
5. Таксама варта нагадаць на гістарычную беларусам уласцівасць талерантнасці і традыцыі роўнасці да ўсіх людзей. Рэспубліка Беларусь - свецкая дзяржава. Да таго ж, 17 мая з’яўляецца Міжнародным днём барацьбы з гамафобіяй, біфобіяй і трансфобіяй.
На падставе вышэйвыкладзенага
ПРОСІМ:
1) праверыць законнасць падобных выказванняў;
2) прыбраць дадзены матэрыял з сайта і ўстрымацца надалей ад каментароў падобнага зместу, дзе адмяўляецца абавязак абараняць жыццё, здароўе, гонар, годнасць, правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў незалежна ад іх грамадзянства, сацыяльнага, маёмаснага і іншага становішча, расавай і нацыянальнай прыналежнасці, полу, узросту, адукацыі і мовы, адносіны да рэлігіі, палітычных і іншых перакананняў, а таксама ад іншых абставінаў
Количество подписей под петицией:
1830
Еще фотографии Скрыть фотографии
Теги: дискриминация гомофобия ганьба гребаныйстыд
МУС спасылаецца на публічную пазіцыю міністра Шуневіча І.А. Адказу па сутнасці няма. Чакаем рэакцыі Генеральнай пракуратуры.
Комментарии (145)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться