Просiм злучыць роварныя дарожкі на скрыжаванні пр. Пераможцаў і вул. Мельнікайтэ. Галоўная роварная дарожка ў гэтым месцы бярэ ўправа, калі ехаць ад цэнтра. Уздоўж ходнікаў пачынаецца другая дарожка напрасткі да стэлы.
Асфальтам яны зараз не злучаныя.
Адзін варыянт - гэта браць трошкі раней перпендыкулярна ўбок да прыпынку транспарту, па плітачнаму ходніку, паабапал якога летась насыпалі гравій, на якім на ровары нескладана паслізнуцца.
Другі варыянт - скакаць праз бардзюры адной ды другой дарожцы і ехаць па газону, які спрабуюць упрыгожыць.
Другі пуць самы ідэальны і эфектыўны, і разварысты заўжды будуць працягваць ехаць па гэтай прамой.
У мэтах захавання зяленых насаджэнняў, павышэння бяспекі для мінакоў і для раварыстаў прапануем зрабіць асфальтавае злучэнне абедзьвух дарожак.
Количество подписей под петицией:
20
Яшчэ адна адпіска...
Адказ прыйшоў з нерэальным спазненнем - прайшло больш за тры месяцы.
Адсканаваны PDF не павернуты, як патрэбна, тэкст - наўскос. (Я больш-менш выправіў далучунаю выяву).
Вельмі ўражвае такі непрафесіяналізм у стаўленні да сваіх абавязкаў і якасці працы.
Па сутнасці, ізноў адказ ні пра што. Ні планаў, ні канкрэтных датаў, нічога.
Тыя траты, якія ўжо былі выдаткаваны на гэтае месца, маглі б пакрыць тое самае злучэнне дарожак, якое павінна там быць. Працаўнікі ўвесну ставілі там кветкавыя тумбы, потым іх прыбіралі, зразумеўшы, што тумбы тамака - гэта ідыёцкая ідэя. Потым я бачыў некалькі раз ЗеленБуд, які гадзінамі працаваў над упрыгожаннем газону. Потым былі людзі, якія гэтае месца палівалі вадой, хаця першакласніку зразумела, што праз дзень дарожка ізноў з'явіцца, бо яна там павінна быць.
Усе гэтыя чалавека-гадзіны і грошы проста адразу маглі бы быць накіраваны на тое, каб пабудаваць прапанаванае злучэнне.
Карацей, яшчэ адна петыцыя, якія прымушае задумацца, навошта беларусы сваімі грашыма кормяць армію небаракаў-чыноўнікаў ды іх кіраўнікоў...
Комментарии (11)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться