Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь,
- улічваючы велізарны патэнцыял турыстычны патэнцыял Слонімшчыны з яе краявідамі, выбітнымі помнікамі гісторыі і архітэктуры, сярод якіх Жыровіцкі Сьвята-Успенскі манастыр, Сядзіба Пуслоўскіх "Альбярцін", Агінскі канал, збудаваны Міхалам Казімірам Агінскім у 1783 годзе, шматлікімі турыстычна-экскурсійнымі маршрутамі і культурнымі падзеямі, у тым ліку фестываль «Паланез»;
- зважаючы на атрыманыя Слонімскім раёнам ў 2016 годзе фінансавыя сродкі ў рамках праекту «Садзеянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», фінансаваным Еўрапейскім саюзам і Праграмай развіцця ААН у суме каля 60 000 долараў ЗША, а таксама ахвяраванні грамадзянаў і прадпрыемстваў Слонімшчыны ў суме каля 35 000 беларускіх рублёў з абмешчанымі планамі: 1) добраўпарадкаванне і рэканструкцыя малога канала Агінскага і прылеглыя да яго тэрыторыю і аб'екты; 2) усталяванне ў горадзе Слоніме помніку Міхаілу Казіміру Агінскаму. 3) добраўпарадкаванне тэрыторыі Слонімскага замчышча з узнаўленнем макету палаца М.К.Агінскага. 4) арганізацыя турыстычнага трансгранічнага маршруту Украіна-Беларусь-Літва праз Дняпро-Прыпяць-Вялікі канал Агінскага-Шчара-Нёман;
- падкрэсліваючы важнасць далейшых намаганняў па прыцягненні інвестыцыяў і турыстаў у Слонімскі раён з мэтай стварэння новых працоўных месцаў і магчымасцяў на мясцовым узроўні;
- дбаючы пра добрае кіраванне, празрыстасць і мэтавае выкарыстанне атрыманых і ў будучыні сабраных грашовых сродкаў на мясцовае развіццё Слонімшчыны;
ПРОСІМ:
1. Даць падрабязную публічную справаздачу адносна згаданых выкарыстаных грашовых сродкаў з канкрэтным указаннем працаў, выдаткаў і адказных установаў.
2. Правесці шырокае публічнае абмеркаванне з абавязковым удзелам грамадзянскай супольнасці і незалежных сродкаў масавай інфармацыі, у прыватнасці «Газеты Слонімскай», і прыняць пакрокавую публічную Праграму развіцця турыстычнай інфрастуктуры Слонімскага раёну, у асаблівасці, далейшай рэканструкцыі і развіцця Каналу Агінскага улучна са стварэннем лодачнай станцыі, якая існавала ў міжваенны перыяд.
3. Зрабіць неабходныя захады да адпаведных уладаў Беларусі, каб ініцыяваць унясенне зменаў ва Ўказ №462 ад 26.12.2017г., "Аб усталяванні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзянаў" з мэтай уключэння Слонімскага раёну ў турысцка-рэкрэацыйную зону "Брэст".
Количество подписей под петицией:
232
У 2017 годзе Слонімскім гарадскім унітарным прадпрыемствам жылёва-камунальнай гаспадаркі быў праведзены цякучы рамонт вуліцы Агінскага, размешчанай уздоўж канала Агінскага. Работы былі выкананы за кошт раённага бюджэту на суму 18 751,99 рублёў. На сенняшні дзень падрыхтаваны зыходныя дадзеныя на правядзенне праектных работ па аб’екту “Добраўпарадкаванне вуліцы Агінскага ў г.Слоніме з прылеглай тэрыторыяй да ракі Шчара (канал Агінскага). 1-ая чарга”. У сувязі са святкаваннем Дня беларускага пісьменства ў горадзе Слоніме ў 2019 годзе і 500-годдзя Жыровіцкага манастыра ў 2020 годзе распрацоўваецца план мерапрыемстваў
20.9кБ, добавлено , 2018-09-10 17:31:38
Комментарии (1)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться