2018 г. абвешчаны Годам малой радзімы, а мова малой радзімы большасці жыхароў Беларусі знаходзіцца ў вельмі дрэнным стане. Не пачуеш яе з вуснаў жыхароў буйных гарадоў і мястэчак, мала яна гучыць у сродках масавай інфармацыі і дзяржаўных установах. Будучыня яе таксама не зайздросная. Толькі 13% вучняў у школах вучацца па-беларуску (паводле афіцыйнай статыстыкі на 2018 г.). З паступовым закрыццём вясковых школ гэты працэнт будзе толькі змяншацца. А між іншым, мова з’яўляецца вуглавым каменем у падмурку незалежнасці любой дзяржавы.
У адпаведнасцi з арт. 2 Закона «Аб мовах» Рэспублiка Беларусь забяспечвае ўсебаковае развiццё i функцыянаванне беларускай i рускай моў ва ўсiх сферах грамадскага жыцця, праяўляе дзяржаўны клопат аб свабодным развiццi i ўжываннi ўсiх нацыянальных моў, якiмi карыстаецца насельнiцтва рэспублiкi.
Маючы на ўвазе вядучую ролю кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь у гэтай справе, прапаную:
запачаткаваць штогадовае правядзенне Агульнарэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове, так як гэта робіцца ў суседніх дзяржавах (Расія, Польшча) напрыклад, 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы.
Далучыць да гэтай пачэснай справы Міністэрства адукацыі (распрацоўка тэкстаў дыктоўкі, праверка, падвядзенне вынікаў), Міністэрства культуры (прадастаўленне памяшканняў, урачыстае суправаджэнне мерапрыемства), Міністэрства інфармацыі (рэклама і асвятленне падзеі ў СМІ, наўпроставая трансляцыя ў дзень напісання дыктоўкі).
Количество подписей под петицией:
56
Теги: мова Беларусь дыктоўка незалежнасць
Дадатковае правядзенне дыктанта з’яўляецца празмернай нагрузкай на вучня. У сувязі з гэтым Міністэрства адукацыі лічыць немэтазгодным правядзенне 21 лютага 2018 г. дыктанта ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. У рамках рэспубліканскай праграмы прадугледжана правядзенне шэрагу мерапрыемстваў: рэспубліканскіх акцый навучэнскай моладзі
39кБ, добавлено , 2018-11-15 17:13:17
Комментарии (23)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться