29.03.2018 намі быў атрыманы адказ № 3-6/27-Ц, на калектыўны зварот адносна адлову жывёлаў. У адказе было пазначана, што калі маюцца валанцёры, якія гатовы ўзяць на сябе абавязкі па доглядзе і кармленні жывёлаў, а таксама па знаходжанні ім новых гаспадароў, сумесна абмеркаваўшы наяўную праблему, можна на тэрыторыі горада знайсці памяшканні для абсталявання вальераў для часовага ўтрымання бяздомных жывёлаў.
У гэтым выпадку ГУП «Вілейская ЖКГ», па папярэдне заключанай дамове, зможа перадаваць туды адлоўленых жывёлаў.
На падставе вышэйпазначанага просім:
1. Арганізаваць круглы стол з удзелам прадстаўнікоў ЖКГ, прафсаюзаў, грамадскіх арганізацыяў, а таксама грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, для абмеркавання праблемы, пошуку памяшкання для абсталявання вальераў для часовага ўтрымання бяздомных жывёлаў.
2. Аб прынятым рашэнні і часе правядзення круглага стала паведаміць праз СМІ.
Прыкладанні:
1. Адказ на калектыўны зварот № 3-6/27-Ц ад 29.03.2018г.
Количество подписей под петицией:
203
Отобразить документы Скрыть документы
42кБ, добавлено , 2018-11-14 10:06:00
«Круглы стол» быў арганізаваны 06.12.2018 г. у актавай зале ГУП «Вілейская ЖКГ» па вышэйпазначанай тэматыцы.
Аднак прапаноў ад валанцёраў, гатовых узяць на сябе абавязкі, не паступіла ні падчас падрыхтоўкі і правядзення «круглага стала», ні пасля яго правядзення.
25.7кБ, добавлено , 2018-12-14 11:36:51
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться