З 21 па 30 чэрвеня ў Мінску пройдуць II Еўрапейскія гульні. У сувязі з правядзеннем міжнародных спаборніцтваў, верагодна, будуць усталяваныя дадатковыя навігацыйныя стэнды, вырабленая адпаведная прадукцыя, а таксама створаныя матэрыялы на англійскай мове на афіцыйным сайце.
Аднак ужо зараз на афіцыйным сайце II Еўрапейскіх гульняў (minsk2019.by/en/) пры напісанні геаграфічных назваў парушаецца Інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь (далей — Інструкцыя), згодна з якой транслітарацыя геаграфічных назваў мусіць адбывацца з беларускай мовы. Так, на карце велагонак ідзе наступнае напісанне: Oktyabrskaya Square, Yanki Kupaly Street, Kuibysheva Street і г.д. Аднак згодна з Інструкцыяй мусіць быць: Kastryčnickaja plošča, vulica Janki Kupaly, vulica Kujbyšava і г.д. Транслітарацыя з рускай мовы сустракаецца ва ўсёй англійскамоўнай інфармацыі на сайце II Еўрапейскіх гульняў (minsk2019.by/en/).
Няправільнае напісанне геаграфічных назваў уводзіць у зман і блытае замежных спартоўцаў і турыстаў, бо на сёння ўся навігацыя ў горадзе зробленая ў адпаведнасці з Інструкцыяй. Таксама такое напісанне паказвае ў адмоўным святле культурны стан Беларусі і статус нацыянальнай мовы.
Патрабуем у часе правядзення і падрыхтоўкі Еўрапейскіх гульняў выконваць заканадаўства ў сферы запісу геаграфічных назваў Беларусі.
Количество подписей под петицией:
121
Еще фотографии Скрыть фотографии
Фонд «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» праінфармаваны аб не адпавядаючай патрабаванням заканадаўства перадачы літарамі лацінскага алфавіта найменняў і радавых тэрмінаў элементаў вулічна-дарожнай сеткі горада Мінска, якія адлюстраваны на схемах і ў іншых раздзелах англамоўнай версіі афіцыйнага інтэрнэт-сайта II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.
Картографические и другие произведения Дирекции, предназначенные для международного использования, впредь будут создаваться в соответствии с Инструкцией по транслитерации.
Все произведения, созданные ранее, будут использоваться в прежнем виде, в связи с отсутсвием возможности их повторного изготовления до начала Игр.
Комментарии (9)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться