Патрабуем спыніць працэс праектаваньня і пабудовы катла для спальваньня нафтавага коксу на Наваполацкай Цепла Электра Цэнтралі. Пабудова катла для спальваньня нефцянога коксу значна павялічыць выкіды шкодных рэчываў у атмасфернае паветра, што непазбежна негатыўна паўплывае на здароўе жыхароў горада Наваполацка і бліжэйшых населеных пунктаў.
На дадзены момант горад Наваполацк зьяўляецца лідарам ў Рэспубліке Беларусь па выкідах прамысловымі прадпрыемствамі шкодных рэчываў у паветра больш за 50 тысяч тонн выкідаў у паветра штогод. У дадзенай сітуацыі патрэбна рабіць намаганьні па зьмяншэньні шкодных выкідаў у паветра але ні ў якім выпадку не будаваць прамысловыя аб’екты каторыя павялічаць выкіды.
Згодна з артыкулам 4 Закона “Аб ахове навакольнага асяроддзя” пры прыняцці рашэньняў, каторыя маюць уплыў на стан навакольнага асяроддзя, дзяржаўныя ворганы абавязаны кіравацца не толькі эканамічнымі чыньнікамі але ў першую чаргу улічваць правы людзей на бяспечнае навакольнае асяроддзе. Такім чынам, выкананьне Праграмы па імапртазамяшчэньні, то бок выкарыстоўваньне ў якасці паліва для Наваполацкай ЦЭЦ нефцянога коксу замест прыроднага газу, каторы выкарыстоўваецца зараз, не можа зьяўляцца прыярытэтным. Тым больш што эканамічная эфектыўнасць пабудовы катла па спальваньня нефцянога коксу зьяўляецца сумнеўнай.
Просім разгледзець дадзены Зварот згодна з “Законам Рэспублікі Беларусь аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў” і даць абгрунтаваны адказ у вызначаны Законам тэрмін.
Количество подписей под петицией:
33
Отобразить документы Скрыть документы
1.9MБ, добавлено , 2019-06-05 12:18:00
Теги: экалогiя прырода паветра
Па дадзеных Мінпрыроды 4 ліпеня адказ у пісьмовым выглядзе накіраваны ў адрас аўтара петыцыі.
Комментарии (3)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться