Участак дарогі на вуліцы Горкага г. Давыд-Гарадок ад перасячэння з вуліцай Лермантава o бок возера Сежка знаходзіцца ў вельмі кепскім стане. Пасля дажджу нават прайсці складана, не тое, што праехаць на машыне. Вада, якая знаходзіцца на паверхні дарогі, хавае шматлікія ямы, ствараючы непрыемныя сюрпрызы для аўтамабілістаў і абмяжоўваючы хуткасць руху транспартных сродкаў, што можа з'яўляцца прычынай аварыйных сітуацый.
Апошні раз капітальны рамонт вуліцы, па нашых дадзеных, праводзіўся падчас падрыхтоўкі да рэспубліканскіх "Дажынкі-2017". У той час адрамантавалі толькі палову вуліцы. Тую палову, якая знаходзіцца побач з будынкам Гарвыканкаму і цэнтрам горада. Дажынкі прайшлі, а другая палова вуліцы так і засталася не адрамантаваная.
Ямачны рамонт 300 метраў асфальтнага пакрыцця робіць толькі горш, з'яўляецца неэфектыўным і прыводзіць да дарэмнага марнавання нашых грошай. А 2019-2020 гады яшчэ проходзяць пад знакам "Год малой Радзімы".
У сувязі з гэтым, мы, ніжэйпадпісаныя, згодна з арт. 41 Закона «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні», які вызначае, што выканкамы арганізоўваюць будаўніцтва, рэканструкцыю і рамонт мясцовых аўтамабільных дарог, кіруюць дарожнай дзейнасцю, а таксама ўлічваючы тое, што ўладальнікі аўтамабіляў плацяць дзяржпошліну на допуск да дарожнага руху, просім:
- закласці ў раённы бюджэт на 2020 год сродкі, неабходныя для капітальнага рамонту дадзенай вуліцы;
- запланаваць на 2020 год капітальны рамонт дарожнага пакрыцця ўчастка дарогі па вуліцы Горкага.
Разам з гэтым просім паведаміць план пачатку дарожных работ на сайце Столінскага райвыканкаму або мясцовай газеты.
Количество подписей под петицией:
49
Еще фотографии Скрыть фотографии
Теги: Брестская область ямы Давид-Городок сделайте дорогу
UPD. У сувязі з дэфіцытам грашовых сродкаў адсутнічае магчымасць выканання капітальнага рамонту часткі вуліцы Горкага у г. Давыд-Гарадку. Для падтрымання дарожнага пакрыцця вуліцы ў належным тэхнічным стане ў 2020 годзе Столінскай ЖКГ, пры неабходнасці, будзе выконвацца бягучы рамонт (ямачны рамонт, грэйдаванне).
Пытанне будзе разгледжана пры фармiраваннi бюджэту на 2020 год.
Комментарии (4)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться