Згодна з артыкулам 50 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржава гарантуе ў адпаведнасці з законам свабоду выбару мовы выхавання і навучання. У адпаведнасці з падпунктам 2.9 пункта 2 артыкула 2, пунктам 2 артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13 студзеня 2011 г. № 243-3
“Основными направлениями государственной политики в сфере образования являются: обеспечение равенства белорусского и русского языков”, “Право граждан на выбор обучения и воспитания на одном из государственных языков Республики Беларусь обеспечивается развитием сети учреждений образования (классов, групп, потоков) с белорусским и русским языками обучения и воспитания, изданием литературы, учебников и учебных пособий на белорусском и русском языках.”
У мікрараёне Новая Баравая ў в. Копішча, Мінскага раёна, восенню плануецца адчыніцца новая школа. Мікрараён хутка павялічваецца, асноўнымі жыхарамі якога з’яўляюцца маладыя сем’і з дзяцьмі. Сярод жыхароў Новай Баравой ёсць бацькі, якія жадаюць, каб іх дзеці атрымлівалі адукацыю на беларускай мове. У адным з садкоў мікрараёну створана групка для беларускамоўных дзетак, якія б і далей жадалі працягваць вывучацца на беларускай мове.
Дзеля забеспячэнне правоў навучэнцаў, якія жадаюць атрымліваць адукацыю на беларускай мове, просім надаць школе ў мікрараёне Новая Баравая статус руска-беларускай і прадугледзіць класы з беларускай мовай навучання.
Количество подписей под петицией:
361
Теги: школа беларуская мова класы з беларускай мовай навучання
Па пытанні фарміравання класаў з беларускай мовай навучання ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №1 в.Копішча» неабходна звярнуцца да кіраўніка ўстановы адукацыі з 12 чэрвеня 2020 г. пры падачы заявы аб прыеме ва ўстанову адукацыі.
27.5кБ, добавлено , 2020-04-12 03:19:13
Комментарии (10)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться