У 2020 годзе 9 мая Беларусь адзначае 75-ю гадавіну перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945г., у сувязі з гэтай падзеяй ў нашай краіне адбудуцца святочныя мерапрыемствы.
У той бязлітаснай вайне Беларусь пацярпела больш за іншыя краіны Еўропы і панесла вялікія ахвяры дзеля міру, загінуў кожны чацверты беларус. Нашы дзяды і прадзеды, не шкадуючы свайго жыцця, мужна змагаліся на франтах, у партызанскіх атрадах, у падпольных арганізацыях. Мы абавязаны аддаць ім належную даніну памяці. Яны заўсёды размаўлялі па-беларуску, таму тэлебачанню, прэсе, Міністэрству абароны, выканкамам гарадоў і іншым дзяржаўным установам Рэспублікі Беларусь ў святочных мерапрыемствах да Дня Перамогі, лічым, неабходна як мага больш ужываць беларускай мовы на плакатах, шыльдах, у прамовах, газетных і тэлевізійных рэпартажах і г.д., такім чынам выказваючы павагу да нашых слаўных дзядоў і прадзедаў, да іх роднай беларускай мовы, з якой на вуснах яны ішлі ў бой і перамагалі!
У мінулыя гады святкаване практычна поўнасцю адбывалася на рускай мове, так быць не павінна. Ва ўсіх дзяржавах, дзе адзначаюць Дзень Перамогі, урачыстыя мерапрыемствы праходзяць на нацыянальнай мове гэтых краін, трэба браць з іх прыклад і ў Беларусі праводзіць святкаванне на беларускай мове. Нашым гераічным продкам будзе светла ад таго што мы, беларусы, памятаем іх подзвіг і ўшаноўваем яго беларускім словам!
Количество подписей под петицией:
248
Iнфармацыя прынятая да ведама.
28.8кБ, добавлено , 2020-04-17 23:28:35
Прапановы прыняты да ведама і будуць улічаны пры падрыхтоўцы адпаведных матэрыялаў вядучымі дзяржаўнымі друкаванымі, радыё - і тэлевізійнымі сродкамі масавай інфармацыі.
42.5кБ, добавлено , 2020-04-17 10:47:10
Комментарии (13)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться