У Віцебску перад галоўным фасадам будынка былых гандлёвых радоў канца ХVIII стагоддзя па вул. Суворава, 2, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 3-й катэгорыі (шыфр 213Г000077) нядаўна была ўстаноўлена капітальная «летняя тэраса», якая ўяўляе сабой паўнавартаснае памяшканне, контур якога закрыты з усіх бакоў.
Згодна п. 2 арт. 110 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб культуры: Капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), якія будуюцца на тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў зонах іх аховы, а таксама нестацыянарныя аб’екты гандлю і нестацыянарныя аб’екты грамадскага харчавання, якія размяшчаюцца на гэтай тэрыторыі і ў гэтых зонах аховы, не павінны прывесці да стварэння забудовы населенага пункта, неўласцівай яе гістарычнаму характару, і ствараць перашкоды для візуальнага ўспрымання гэтых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Прашу дэмантаваць тэрасу і рэкамендаваць уладальнікам памяшканняў у зоне аховы гістарычнага цэнтра выкарыстоўваць лёгкія тэрасы без глухіх шкляных сцен і капітальнага даху, з выкарыстаннем тэнтавых ценявых навесаў ці парасонаў, якія лёгка прыбіраюцца ў халодны перыяд.
Количество подписей под петицией:
30
Еще фотографии Скрыть фотографии
Теги: Віцебск гісторыка-культурныя каштоўнасці тэрасы рэклама
Летняя тэраса устаноўлена на падставе Рэкамендацый і узгаднення Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на яе размяшчэнне, атрыманага ўласнікам.
У цяперашні час у сувязі з існуючымі санітарнымі і
эпідэміялагічнымі абставінамі канструкцыя часова дапоўнена нестацыянарнымі сістэмамі шклення, якія будуць дэмантаваны пасля надыходу спрыяльных ўмоў.
Комментарии (4)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться