16 сакавіка 2020 г. па тэлеканале "Расія" было паведамлена, што Расійская Федэрацыя ў аднабаковым парадку зачыняе мяжу з Рэспублікай Беларусь у сувязі з рызыкай распаўсюду каронавіруса.
На дадзены момант статус беларуска-расійскай мяжы рэгулюецца Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 11.06.1993 г. №2379 і мяжа носіць паміж двума краінамі збольшага фармальны характар.
Акрамя таго на беларуска-расійскай мяжы адсутнічае належная пагранічная інфраструктура (сістэма аховы і выяўлення, месцы дыслакацыі памежных падраздзяленняў, дарогі, заставы, пункты пропуску і г.д.).
Не зразумела якім чынам і ў якіх месцах будзе перакрывацца беларуска-расійская мяжа.
Каб пазбегнуць непаразуменняў зараз і надалей просім распачаць працэс дэлімітацыі і дэмаркацыі беларуска-расійскай мяжы, а таксама распачаць працэс стварэння неабходнай памежнай інфаструктуры для аператыўнага вырашэння задач звязаных з патэнцыйнымі знешнімі пагрозамі (ваеннае ўмяшальніцтва, наркатрафік, нелегальная міграцыя, прафілактыка распаўсюду вірусаў і г.д.).
Количество подписей под петицией:
164
У цяперашні час падстаў для задавальнення звароту не маецца.
61.1кБ, добавлено , 2020-04-30 21:41:05
Комментарии (1)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться