Да канца 2019 году ў Менску існавала сістэма арыентавання прадстаўленая вулічнымі інфармацыйнымі пунктамі (трохбаковымі вулічнымі стэндамі), сумяшчальнымі налепкамі на прыпынках і ў пераходах, а таксама іншымі элементамі ад распрацоўшчыка "Беларуская асацыяцыя экспертаў і сюрвеераў на транспарце".
Напрыканцы 2019 году Менгарвыканкам не дазволіў далейшае знаходжанне гэтай сістэмы арыентавання ў Менску. Адначасова з гэтым у метро пачалі зʼяўляцца мапы на рускай мове "МИНСК И МЕТРОПОЛИТЕН основные достопримечательности" (Р. Атоян, ООО "Квадрограф"). У пачатку 2020 году на некаторых прыпынках зʼявілася мапа "Объекты Карты Гостя" на рускай і ангельскай мовах са шматлікімі памылкамі і парушэннямі інструкцыі па транслітарацыі. Таксама з'явіліся іншыя адзінкавыя мапы і сістэмы арыентавання.
На дадзены момант у Менску цалкам адсутнічае былая адзіная ўніфікаваная сістэма арыентавання, што, на наш погляд, утварае хаос. Таксама відавочна, Менск страціў свой асабісты каларыт, як адна з еўрапейскіх сталіц, а новыя мапы па моўнаму аздабленню нагадваюць нейкі горад Расейскай Федэрацыі.
У сувязі з гэтым:
1. Выказваем катэгарычную нязгоду з склаўшайся сітуацыяй, якая ні ў якім разе не можа быць прынята.
2. Патрабуем:
2.1. Вярнуць Менску ранейшую ўніфікаваную сістэму арыентавання, прадстаўленую інфармацыйнымі пунктамі (трохбаковымі вулічнымі стэндамі), а таксама сумяшчальнымі налепкамі на прыпынках і ў пераходах і іншымі элементамі ў тым выглядзе, у якім была гэтая сістэма арыентавання да знішчэння.
2.2. Разглядзець мэтазгоднасць размяшчэння рускамоўных мапаў "МИНСК И МЕТРОПОЛИТЕН основные достопримечательности", "Объекты Карты Гостя", а таксама іншых адзінкавых мапаў і цалкам іх прыбраць.
2.3. Поўнага інфармавання аб сістэме арыентавання па Менску.
Дадаткова адзначаем, што на інфалініі Менгарвыканкаму, у Камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама, а таксама ў інфармацыйна-турыстычным цэнтры "Мінск" нам не змаглі даць інфармацыю пра далейшы лёс сістэмы арыентавання. Супрацоўніца Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама ў тэлефоннай размове з першым заяўніком дадзенага звароту выказалася, што былыя інфармацыйныя пункты (трохбаковыя вулічныя стэнды) мелі "страшный эстетический вид", у той жа час, напрыклад, падпісчыкі Telegram каналу "Стужка - Беларусь" выказалі 100% згоду, што былая сістэма арыентавання разам з інфармацыйнымі пунктамі (трохбаковымі вулічнымі стэндамі) была годнай нашай еўрапейскай сталіцы, вынікі адпаведнага апытання маюцца ў першага заяўніка дадзенага звароту.
Количество подписей под петицией:
283
UPD. У Мінску будуць удасканалены вулічныя інфармацыйныя пункты, схемы пешаходнай турыстычнай навігацыі, што атрымае адлюстраванне пры рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы "Беларусь гасцінная" на 2021-2025 гг.
У цяперашні час праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па распрацоўцы фірмовага стылю горада Мінску, вынікі дадзенай працы будуць улічаны для распрацоўкі схем пешаходнай турыстычнай навігацыі ў Мінску, укаранення сістэмы турыстычнай арыентуючай інфармацыі пры рэалізацыі Дзяржпраграмы "Беларусь гасціная" на 2021-2025 гг. Унясненне змяненняў у інфармацыю, размешчаную ў метрапалітэне, не плануецца.
1.2MБ, добавлено , 2020-09-17 22:16:50
1.2MБ, добавлено , 2020-07-04 22:54:52
Комментарии (8)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться