Патрабуем неадкладнага вызвалення Сяргея Ціханоўскага і іншых грамадзянаў, незаконна затрыманых разам з ім 29-30.05.2020 у г. Гродна.
Пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдата на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім затрымалі названых грамадзян быў законным і мірным. Затрыманне Сяргея Ціханоўскага, кіраўніка штаба прэтэндэнта ў кандыдаты, з'яўляецца грубым парушэннем яго канстытуцыйных правоў і заканадаўства аб выбарах. Неабходна забяспечыць законнасць і роўныя магчымасці для правядзення выбарчай кампаніі ўсіх прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Беларусі.
Мы патрабуем:
1. найхутчэйшага вызвалення асобаў, што былі незаконна затрыманыя ў час міліцэйскай правакацы ў Гродна 29-30.05.2020,
2. прыцягнення адказных за правакацыю ў Гродна супрацоўнікаў органаў унутраных спраў да адказнасці.
Тое, што мела месца заранёў спланаваная спецаперацыя, мэтай якой было затрыманне Сяргея Ціханоўскага, не выклікае сумневаў з-за вялікай колькасці відэадоказаў невіноўсці затрыманых асобаў. Гл. пакадравы разбор відэа з месца падзеяў - https://news.tut.by/elections/686677.html.
Количество подписей под петицией:
191
Теги: выборы задержание
У адпаведнасці з арт. 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» Ваш зварот аб затрыманнях iншых грамадзян 29-30.05.2020 пакінуты без разгляду па сутнасці ў сувязi з адсутнасцю копій дакументаў, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы iх прадстаўнiкоў.
Комментарии (15)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться