Ва ўнутраны дворык БДУ, дзе знаходзіцца цудоўны сквер, упрыгожаны мноствам помнікаў выдатным дзеячам Беларусі і свету (Францыску Скарыну, Ефрасінні Полацкай, Кірылу Тураўскаму, Сымону Буднаму, Васілю Цяпінскаму, Гандзі, Канфуцыю) і аточаны гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, па нашых назіраннях, адсутнічае свабодны доступ як для гасцей сталіцы, так і для жыхароў.
Гэта прама супярэчыць п. 1 артыкула 75 Кодэкса аб культуры:
Уласнiк (карыстальнік) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнік, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, абавязаны падпiсаць ахоўнае абавязацельства, у якім прадугледжваюцца наступныя абавязкі:
1.4. прадастаўляць грамадзянам па дамоўленасцi з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню доступ да гісторыка-культурнай каштоўнасці на тэрмiн не менш за шэсць месяцаў на працягу кожных дзесяцi гадоў;
Просім забяспечыць свабодны доступ грамадзян да гісторыка-культурных каштоўнасцей ва ўнутраным двары БДУ, а таксама праверыць магчымаць доступу да ГКК на тэрыторыях іншых навучальных устаноў і “рэжымных” аб’ектаў Мінска. Спіс з днямі свабоднага наведвання гэтых аб’ектаў на бліжэйшыя 10 гадоў просім змясцісць на сайце гарвыканкама.
Количество подписей под петицией:
483
На думку чыноўнікаў для доступу ў БДУ дастаткова дзён, калі праводзіцца ЦТ і прапускны рэжым адмяняецца, а таксама экскурсій, што ладзяцца па дворыку па папярэднім узгадненні. Іншыя рэжымныя аб'екты засталіся без аналізу магчымасці доступу.
Комментарии (1)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться