Мы, вернікі, а таксама ўсе людзі, якім неабыякавы лёс Чырвонага Касцёлу святых Сымона і Алены ў Мінску, звяртаемся да А.Г. Лукашэнкі, прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з просьбай, каб будынак касцёла, які знаходзіцца ва ўласнасці Мінгарвыканкама, быў перададзены на баланс Рымска-каталіцкай парафіі святых Сымона і Алены ў Мінску.
Згодна з арт. 30 Закона "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях" рэлігійныя арганізацыі маюць пераважнае права на перадачу iм дзяржавай культавых будынкаў з прылеглай тэрыторыяй, за выключэннем тых, якія выкарыстоўваюцца як аб'екты культуры, фізічнай культуры і спорту. Дзяржава можа прадастаўляць рэлігійным арганізацыям льготы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
На дадзены момант, па нашых дадзеных, парафія карыстаецца будынкам на правах бэстэрміновага, бясплатнага карыстання. У такой сітуацыі парафія не можа карыстацца льготамі, якія маюць іншыя рэлігійныя арганізацыі, якія з’яўляюцца ўласнікамі культавых будынкаў. Такім чынам парафія вымушана плаціць падатак на зямлю і амартызацыю за карыстанне будынкам касцёла.
На дадзены момант названыя кошты складаюць прыкладна 13 000 рублёў, што пераўзыходзіць фінансавыя магчымасці вернікаў. Касцёл быў пабудаваны у тым ліку на грошы вернікаў, і мы просім аб вяртанні яго ва ўласнасць вернікаў - Рымска-каталіцкай парафіі святых Сымона і Алены ў Мінску.
Количество подписей под петицией:
2231
Комментарии (3)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться