Заканадаўства Рэспублікі Беларусь гарантуе выбарцам таямніцу галасаваньня.
Аднак падчас сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі на ўчастках для галасаваньня назіраецца масавая адсутнасьць фіранак на кабінках для галасаваньня, чаго не здаралася ніколі раней.
Дадзеным зваротам мы скардзімся на адсутнасьць бяспечных умоваў для запаўнення бюлетэня.
У некаторых выпадках кабінкі для галасаваньня адсутнічаюць зусім - ад іх застаецца толькі "шкілет", які ўмоўна разьдзялае прастору аднога выбырца ад астатніх. То-бок, выбарца бачна з усіх чатырох бакоў, а побач зь ім, на адлегласьці меней за мэтар, могуць знаходзіцца іншыя выбарцы.
Пералічаныя факты, мяркуем, супярэчаць артыкулам 3 і 9 Выбарчага кодэкса.
Патрабуем неадкладна абсталяваць фіранкамі кабінкі для галасаваньня па ўсёй тэрыторыі краіны, а таксама забясьпечыць наяўнасьць такіх кабінак у тых выпадках, калі яны фактычна адсутнічаюць.
Количество подписей под петицией:
73
Теги: выбары Фіранкі Таямніца галасаваньня
Заканадаўства не рэгулюе пытанні, якія тычацца канструкцыі кабіны для галасавання і, у прыватнасці, наяўнасці (адсутнасці) уваходнай шторы.
37кБ, добавлено , 2021-02-13 19:30:09
Комментарии (4)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться