Прочее

Заўвагі да канцэпцыі рэканструкцыі парку і прылеглай тэрыторыі ў Шуміліне

workimg
  • 06 february 2021
  • 38
  • 0

Текст петиции

  • Учреждение, в которое направлено обращение: Министерство архитектуры и строительства
  • Дата и время отправки: 20 february 2021 , 07:00
Развернуть текст петиции Свернуть текст петиции
Данный текст не является материалом СМИ, он выражает субъективное мнение автора обращения и предназначен для подачи и рассмотрения в рамках Закона "Об обращениях граждан и юридических лиц"

Количество подписей под петицией:

38


Полученный ответ

Грамадскае абмеркаванне праводзілася райвыканкамам з 5 лютага 2021 г. па 1 сакавіка 2021 г. уключна.
Паведамленне аб Грамадскім абмеркаванні размешчана 26 студзеня 2021 г. на афіцыйным інтэрнэт-сайце райвыканкама (http://www.shumilino.vitebsk-region.gov.by) у раздзеле “Грамадскія абмеркаванні”, доступ на які ажыццяўляецца з галоўнай старонкі названага сайта. Таксама паведамленне аб Грамадскім абмеркаванні апублікавана 26 студзеня 2021 г. у раённай газеце “Герой працы”.
У паведамленні аб Грамадскім абмеркаванні было паказана, што заўвагі і (або) прапановы ўдзельнікаў Грамадскага абмеркавання прымаюцца з 5 лютага 2021 г. па 1 сакавіка 2021 г. уключна ў пісьмовай форме альбо па электроннай пошце па адрасах: Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт, г.п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 10, e-mail: [email protected]
Улічваючы тое, што Ваш зварот Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам быў накіраваны ў райвыканкам 9 сакавіка 2021 г. разгледзіць заўвагі і прапановы ў рамках Грамадскага абмеркавання ва ўстаноўленыя тэрміны не з’яўляецца магчымым.
Дадаткова па заўвагах, пазначаных у звароце, павядамляем наступнае.
1. Воінскія могілкі занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (далей – РБ) №213Д000844, катэгорыя 3 (пастанова Савета Міністраў РБ ад 14.05.2007 г. №578).
Мяжа дадзенага пахавання пазначаецца праз агароджы і супадае з ахоўнай зонай згодна пашпарта №2303 вайсковага пахавання.
Ахоўная зона пахавання складае: даўжыня-20 метраў, шырыня-20 метраў.
Паводле ліста Міністэрства культуры РБ ад 24.11.2020г №04-09 / 1513 / н дазвол на выкананне праектных работ на дадзеным аб'екце не патрабуецца.
Праектам “Рэканструкцыя цэнтральнага парку і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі г.п. Шуміліна” работы па добраўпарадкаванні ў межах ахоўнай зоны пахавання не прадугледжваюцца.
2. Размяшчэнне паўнавартаснай дзіцячай зоны са спартыўнымі і гульнявымі пляцоўкамі для дзяцей розных узростаў у зялёнай зоне каля цэнтральный раённай бібліятэкі не ўяўляецца магчымым з прычыны недастатковай плошчы дадзенага ўчастка.
Пляцоўка для ваеннай тэхнікі выносіцца на тэрыторыю каля цэнтральный раённай бібліятэкі з-за планаванага паступлення дадатковай ваеннай тэхнікі ад Міністэрства абароны РБ. Размяшчэнне яе ў мемарыяльнай зоне не ўяўляецца магчымым з-за адсутнасці свабодных плошчаў і неабходнасці захавання зялёных насаджэнняў. Асобная пляцоўка спрыяе агляду ваеннай тэхнікі з усіх бакоў.
Вольны час дзяцей сярэдніх і старэйшых узростаў праводзіцца разам з дарослымі ў зоне масавых мерапрыемстваў і фізкультурна-аздараўленчых заняткаў. Адпаведна дзіцячую зону мэтазгодна размяшчаць паміж зонамі актыўнага і пасіўнага адпачынку. Дзеці ранняга ўзросту, прывезеныя бацькамі ў калясках, маюць патрэбу ў сне, які зручны ў зоне ціхага адпачынку і прагулак.
Таксама, дзіцячая зона парку актыўна выкарыстоўваецца навучэнцамі школы, размешчанай побач з тэрыторыяй парку, для правядзення заняткаў па фізічнай культуры.
3. Размяшчэнне ціхай зоны вакол вадаёма не плануецца ў сувязі з вышэйпададзеным функцыянальным занаваннем.
4. Праезд да паркоўкі пад нумарам 18 з'яўляецца існуючым і вядзе да дзяржаўнай установы "Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Шумілінскага раёна". Будаўнічыя работы выкананы ў 2017 г. з пакрыццём з асфальтабетону. Змяненне існуючага пакрыцця праезду з'яўляецца эканамічна немэтазгодным. Пешаходны пераход прадугледжаны ў адпаведнасці з патрабаваннем аддзела ДАІ Шумілінскага РАУС і Тэхнічнага кодэкса ўсталяванай практыкі 45-3.03-227-2010 “Вуліцы населенных пунктаў. Будаўнічыя нормы праектавання”.
5. Паркоўка пад нумарам 6 з'яўляецца існуючай. Памеры паркоўкі адпавядаюць разліковым нормам па колькасці машынамесцаў для бліжэйшых будынкаў. Таксама, паркоўка выкарыстоўваецца для правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў у горадзе з перакрыццем дарожнага руху па вуліцы Кароткіна.
6. Відавы склад зялёных насаджэнняў у ландшафтным дызайне парку запраектаваны з улікам мясцовых умоў.
7. Аб'яднаўчым прасторам для дзіцячага адпачынку і гульняў з'яўляецца невялікая цэнтральная плошча са скульптурай, якая можа выкарыстоўвацца для арганізацыі гульняў і правядзення дзіцячых святаў. Для забеспячэння роўнааддаленага доступу ад гульнявых пляцовак да цэнтра дзіцячай зоны выбрана радыяльная схема пешаходных дарог, якая забяспечвае максімальны агляд дзіцячых пляцовак.
8. Падкрэсліць уваходную пляцоўку ў парк (пазіцыя 12) помнікам заслужанаму дзеячу беларускай гісторыі ці культуры, звязанаму з Шуміліншчынай, не ўяўляецца магчымым у сувязі з тым, што з уваходу ў дзіцячую зону (пазіцыя 12) адкрываецца від на кампазіцыйную дамінанту парка - скульптуру «Буслы», у зімовы час - на навагоднюю елку. Размяшчэнне дадатковага помніка прывядзе да нагрувашчвання.

  • дата получения: 24 march 2021
  • подписал: Намеснік старшыні Р.М.Насцюшкін
38f404a9c8ea988539fddf25988060c9.doc

52кБ, добавлено , 2021-03-29 13:16:52




Комментарии (0)

Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться

Пожертвовать