Звяртаем вашу ўвагу на той факт, што работы па рэканструкцыі аб’ёма блока грамадска-бытавога абслугоўвання дома па праспекце Незалежнасці, 155/1 адбываюцца з парушэннем заканадаўства. Так значна змяняецца каларыстычнае рашэнне фасадаў, дадаюцца неўласцівыя цёмныя колеры, а таксама беспадстаўна замалёўваюцца залацістыя мазаічныя ўстаўкі, выкананыя з той жа смальты, што і вядомыя мазаікі на тарцах вышынных жылых дамоў, да якіх прымыкаюць гэты і іншы блокі грамадска-бытавога абслугоўвання. Гэтыя дамы фарміравалі парадны ўезд у сталіцу БССР з боку Масквы і з’яўляюцца выдатным прыкладам ансамблевай савецкай жылой забудовы канца 1970-х гг. На тарцах гэтых дамоў Аляксандрам Кішчанкам у 1977–1978 гг. выкананы чатыры мазаікі ”Горад мастацтва“, ”Горад-будаўнік“, ”Горад навукі“, ”Горад-воін“, якія з'яўляюцца нерухомымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі рэспубліканскага значэння (шыфр 712Ж000205).
Нагадваем, што паводле артыкула 105 Кодэкса аб культуры:
1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i навакольнага асяроддзя ў пэўных межах устанаўлiваюцца межы тэрыторый нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
6. Распрацоўка горадабудаўнiчай i землеўпарадкавальнай дакументацыi, а таксама iншай праектнай дакументацыi, рэалiзацыя якiх можа аказаць уздзеянне на нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, без нанясення ўстаноўленых зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або без iх устанаўлення забараняецца.
Паколькі на сайце Нацыянальнага фонда тэхнічных нарматыўных прававых актаў (https://tnpa.by/) адсутнічае праект зон аховы для мазаік у жылым раёне Усход, можна сцвярджаць, што праведзеныя фасадныя работы парушаюць палажэнні Кодэкса аб культуры.
Для нейтралізацыі негатыўнага ўздзеяння на гісторыка-культурную каштоўнасць просім абавязаць заказчыка аднавіць першапачатковы выгляд фасада (у тым ліку ачысціць смальту ад фарбы) да афіцыйнага зацвярджэння праекта зон аховы мазаік, і не прымаць аб’ект у эксплуатацыю да выканання гэта патрабавання.
Количество подписей под петицией:
2246
Еще фотографии Скрыть фотографии
Теги: Минск мінск гісторыка-культурныя каштоўнасці
На тэрыторыi Першамайскага раёна г.Мiнска знаходзяцца жылыя дамы, якiя аднесены да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Рэспублiкi Беларусь i размешчаны па прасп. Незалежнасцi 131/1, 143/1, l55/1 i вул. Калiноўскага 82/2.
Названыя дамы размешчаны на галоўным праспекце горада ў комплексе Нацыянальнай бiблiятэкi i з'яўляюцца неад'емнай часткай архiтэктурнага аблiчча праспекта i горала Mінскa. На тарцавой сцяне
жылога дома l55/1 па праспекце Незалежнасцi размешчана мазаiка Горад навукі. Згодна з ахоўным абавязацельствам па ахове матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей уласнік - КУП ЖКГ Першамайскага раёна г. Mінска абавязаны падтрымлiваць гiсторыка-культурную каштоўнасць у
належным стане, забяспечваць доступ спецыялiстам, якiя з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь маюць права на яе вывучэнне.
Пры вiзуальным аглядзе мазаiчнага пано 19.0З.2021 факты сапсавання мазаiкi пры вытворчасцi фасадных работ на пакЕваным жылым доме не пацвердзiлiся, сляды фарбы на смальты адсутнiчаюць.
420.1кБ, добавлено , 2021-03-29 14:30:38
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться