З’яўляючыся аўтааматарамі мы, заяўнікі дадзенага звароту, заклапочаныя станам дарог г.Светлагорска ў прыватнасці, і Светлагораскага раёну цалкам.
На дадзены момант ні для каго не сакрэт, што стан дарог жудасны. Аўтааматары, перасоўваючыся па аўтадарогах, быццам удзельнічаюць у спаборніцтвах па фігурным кіраванні аўтамабілем.
Таксама ўсім нам вядома, што падзелены чыгункай горад, фактычна злучаны паміж дзьвумя часткамі толькі аднім чыгуначным пераездам, які вельмі нагружаны. Асфальтавае пакрыццё на адлегласці ад якога знаходзіцца у вельмі дрэнным стане. А рамонт маста праз чыгунку, які размешчаны па вул.Шасейная, у бліжэйшы час не будзе ажыццяўляцца. Аднак ён вельмі неабходны гораду.
У сродках массавай інфармацыі анансаваны суботнік, які накіраваны на збор сродкаў для рамонта дарог. Аднак у нас узнікае пытанне, а дзе бюджэтныя грошы, якія запланаваны на рамонт дарог?
Сыходзячы з вышэйнапісанага мы патрабуем даць абгрунтаваны адказ на наступныя пытанні:
1. Калі дарогі горада Светлагорска і Светлагорскага раёна будуць прыведзены/адрамантаваны у выдатны стан?
2. Калі будзе адрамантаваны мост праз чыгунку, які размешчаны па вул.Шасейная?
Количество подписей под петицией:
85
Рамонт вулічна-дарожнай сеткі г.Светлагорска вырабляецца ў межах выдзеленых сродкаў. Графікі чарговасці рамонту размешчаны на сайце райвыканкама. У цяперашні час адшукваюцца фінансавыя сродкі для арганізацыі інвестыцыйнага праекта "Капітальны рамонт пуцеправода праз чыгунку па вуліцы Шашэйнай у г.Светлагорску».
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться