Мы ніжэй падпісаўшыяся дэлегаты платформы СХОД і грамадзяне Рэспублікі Беларусь выказваем заклапочанасць і незадаволенасць склаўшайся палітычнай сітуацыяй у Рэспубліке Беларусь.
Мы лічым, што адбыўшыеся у 2020 г. выбары прэзідэнта Рэспубліка Беларусь з’яўляюцца несапраўднымі. Большая частка кандыдатаў была недапушчана да выбараў, пад час правядзення выбараў была дапушчана шмат грубых парушэнняў выбарчага заканадаўства. На наш погляд вынікі выбараў былі сфальсіфікаваны. Так сама выбары непрызнаны большасцю цывілізаванымі дэмакратычнымі дзяржавамі.
Мы патрабуем і прапануем для выпраўлення склаўшайся палітычнай абстаноўкі:
1. Прызнаць адбыўшыеся у 2020 г. выбары прэзідэнта Рэспубліка Беларусь несапраўднымі.
2. Вызваліць ад крымінальнага пераследа усіх кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і даць ім магчымасць праводзіць прадбыбарныя кампаніі.
3. Правесці адкрытыя дэмакратычныя выбары у бліжэйшыя 6 месяцаў па прынцыпу дэмакратычнасці і законнасці.
Количество подписей под петицией:
193
Теги: Выбары2020 прэзідэнт палітычны крызіс
Зварот накіраваны ў адпаведнасці з кампетэнцыяй у КДБ для ўліку ў рабоце па забеспячэнні бяспекі асобы, таварыства і дзяржавы, у граніцах дадзеных прызначанаму Камітэту паўнамоцтваў.
Вынікі выбараў маюць права аспрэчваць толькі кандыдаты ў Прэзідэнты, падаўшы адпаведную скаргу ў трохдзённы тэрмін пасля дня выбараў.
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться