Генадзь Грушавы (1950-2014) - доктар філасофіскіх навук (1994), прафесар (1995), дэпутат Вярхоўнага Савета 12 і 13 скліканняў. Дзякуючы Фонду «Дзецям Чарнобыля», які ён заснаваў і ўзначаліў у 1989 годзе, 160 тысяч беларускіх дзяцей з чарнобыльскіх раёнаў атрымалі лячэнне і прайшлі аздараўленне ў Еўропе, Канадзе, іншых краінах свету, каля 2 мільёнаў беларусаў, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, атрымалі дапамогу і лекі.
Генадзь Грушавы нарадзіўся 24 ліпеня 1950 года ў Мінску. Кандыдат філасофскіх навук (1976), затым – доктар філасофскіх навук, прафесар Інстытута сучасных ведаў (Мінск).
Адзін з арганізатараў Беларускага народнага фронта “Адраджэньне” (1989). У 1989 годзе стаў старшынём праўлення Беларускгаа дабрачыннага фонда “Дзецям Чарнобыля” (1989-2012). Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
З’яўляецца аўтарам больш за 200 навуковых прац па філасофіі і паліталогіі. Каардынаваў працу першай асамблеі чарнобыльскіх народаў, якая прайшла 25-26 лістапада 1989 года ў Мінску.
“Не медыкі, а філосаф Грушавы здолеў звярнуць увагу Еўропы і свету на маштабы чарнобыльскай катастрофы і неабходнасць ратаваць генафонд найбольш пацярпелай краіны”, - пісаў пра Грушавога пісьменнік Уладзімір Арлоў.
Памёр Генадзь Грушавы 28 студзеня 2014 года ад “чарнобыльскай хваробы” – раку крыві.
Заслугі Генадзя Грушавога, які здолеў арганізаваць сусветнага маштабу кампанію дапамогі беларусам, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы, немагчыма ацаніць.
Таму лічым неабходным:
1. Разглядзець пытанне аб перайменаванні адной з вуліц Мінска ў гонар Генадзя Грушавога.
2. Пры немагчымасці перайменавання разглядзець пытанне аб наданні iмя Генадзя Грушавога адной з вуліц Мінска, якая праектуецца альбо будуецца.
Количество подписей под петицией:
28
Прымаючы да ўвагі нязручнасці, якія створыць перайменаванне элементаў вулічна-дарожнай сеткі для грамадзян і арганізацый (пераафармленне дакументаў на права ўласнасці, унясенне змен у статутныя і іншыя дакументы), значныя фінансавыя выдаткі, камісія ўстрымліваецца ад перайменавання састаўных частак г. Мінска.
542.5кБ, добавлено , 2023-08-29 12:29:39
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться