Мы выступаем супраць перайменавання плошчы Арджанікідзэ ў Магілёве ў гонар Георгія Каніскага. Асоба Каніскага ўжо ўшанавана ў назве суседняй вуліцы Архірэйскі Вал Каніскага. Нядаўна ж пастаўлены помнік свяціцелю знаходзіцца не на плошчы, на вуліцы Карла Маркса. Куды больш гэтая назва пасавала б для трапецападобнай плошчы насупраць архіепіскапскага палаца, створанай па прыкладзе плошчы Капітолія ў Рыме, бо палац і комплекс увогуле з'явіўся па заказе Каніскага.
Што тычыцца плошчы Арджанікідзэ, то ўжо не першы раз прапануецца адраджаць у назвах плошчаў і сквераў гістарычную тапаніміку Магілёва. Гэты квартал паміж вуліцамі Болдзіна і Камсамольскай узнік толькі дзякуючы таму, што было знесена другое кола ўмацаванняў горада - Блізкі вал. Прапануем так і назваць плошчу - плошча Блізкі Вал. Для прыкладу ў Мінску ёсць вуліца Гарадскі Вал, а таксама плошча Стары Аэрапорт, якія адлюстроўваюць розныя гістарычныя аб'екты, што сёння ўжо цалкам зніклі з гарадской прасторы.
Количество подписей под петицией:
46
Па выніках вывучэння грамадскай думкі на прыканцы кастрычніка
будзе праведзена паўторнае пасяджэнне камісіі па тапаніміцы і ўвекавечанні гістарычнай і культурнай спадчыны г. Магілёва па гэтым пытанні.
169.6кБ, добавлено , 2023-10-23 08:42:30
Комментарии (3)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться