У парку 30-годдзя УЛКСМ у Віцебску лесвіца, якая вядзе да ракі Заходняя Дзвіна, знаходзіцца ў аварыйным стане. Па просьбе месцічаў аддзел ЖКГ Віцебскага гарвыканкама нядаўна арганізаваў праверку стану гэтай лесвіцы. У адказе ад 20 лістапада 2023 года названы аддзел пацвярджае, што ў яе "выяўленыя дэфекты і пашкоджанні". Гэты дакумент прыкладваем да звароту. У адказе таксама пазначана, што выканаць рамонт у гэтым годзе немагчыма. Пытанне рамонту лесвіцы ў парку 30-годдзя УЛКСМ будзе разгледжана пры фарміраванні плана на 2024 год.
Згодна з арт.41 і арт.43 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 №108-З "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі арганізуюць працу па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў. У адпаведнасці з п.9 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў (зацв. пастановай Саўміна ад 28.11.2012 №1087) спецыялізаваныя арганізацыі па ўтрыманні вулічна-дарожнай сеткі ў межах абслугоўвання ажыццяўляюць у адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў мерапрыемства па ўтрыманню (эксплуатацыі) і рамонце пешаходных шляхоў, у тым ліку лесвіц. З улікам пазначанага патрабуем:
• разгледзіць пытанне ўключэння рамонту гэтай лесвіцы пры фарміраванні плана на 2024 год;
• вылучыць грошы для рамонту;
• паведаміць заяўнікам пра вынік разгляду пытання рамонту лесвіцы пры фарміраванні плана на 2024 год.
Пры разглядзе гэтага звароту патрабуем:
• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты (п. 1 арт. 18 Закона ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»);
• забяспечыць уважлівае і адказнае стаўленне да разгляду гэтага звароту;
• не дапускаць халатнасці, фармалізму і бюракратызму пры яго разглядзе (пп.1.1 п. 1 дырэктывы ад 27.12.2006 № 2 ;Аб дэ бюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва;).
Количество подписей под петицией:
10
Еще фотографии Скрыть фотографии
Отобразить документы Скрыть документы
187.1кБ, добавлено , 2023-11-26 23:27:00
Теги: Витебск Віцебск лесвіца лесница
В ранее данном Вам ответе сообщалось, что проведение ремонтных работ на указанной лестнице в текущем году невозможно в связи с тем, что план работ на 2023 год сформирован с учетом выделенного финансирования. Вопрос ремонта лестницы в парке 30-летия УЛКСМ будет учтен при формировании плана на 2024 год.
160кБ, добавлено , 2023-12-09 18:30:25
Віцебскі гарвыканкам дадаткова паведамляе:
- "Віцебскі Зелестрой" выканаў 80% работ па рамонце лесвіцы ў парку 30-годдзя УЛКСМ
- Астатнія работы запланаваны на першы перыяд 2025 года
58.1кБ, добавлено Джэк Торранс, 2024-12-09 08:47:19
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться