Мы супраць таго, каб нашыя вуліцы насілі імёны кáтаў нашага народа!
Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі (1877-1926) — адзін са стваральнікаў Усерасійскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам, распачынальнік Чырвонага тэрору ў Савецкім Саюзе, кіраўнік падаўлення антыкамуністычных паўстанняў ва Украіне. Актыўна выступаў супраць надання дзейнасці камуністаў легальнага і мірнага характару.
Дзяржынскі стаў чалавекам, які вызначыў будучую сістэму катаванняў у СССР.
Больш за тое, Дзяржынскі нават не быў этнічна беларусам. Ён этнічны паляк, які нарадзіўся ў Беларусі.
Сыходзячы з гэтых дадзеных, лічым, што праспекта Дзяржынскага, трэба перайменаваць на гонар больш віднага дзеяча беларускай культуры, Вацлава Ластоўскага.
Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі (1883-1938) — дзеяч беларускага адраджэння пачатку 20 стагоддзя, мовазнаўца, палітык, літаратар, найвядомейшы беларускі пурыст. Сярод яго найбольш значных дасягненняў:
- Адшукаў і вярнуў крыж Еўфрасінні Полацкай у Полацк (які знік падчас Другой сусветнай вайны);
- Другі старшыня Рады БНР;
- Рэдактар першай беларускай рэгулярнай газеты "Наша Ніва" (1909-1914);
- Стваральнік першага руска-беларускага (у арыгінале: Расейска-крывіцкага) слоўніка, выдадзенага ў 1922 у Вільні (суч. Вільнюс);
- Выступаў за ўтварэнне беларускай дзяржавы ў этнаграфічных межах рассялення беларускага народу, якія былі акрэсленыя Яўхімам Карскім у 1905 годзе;
- Напісаў першы ў беларускай літаратуры дэтэктыўны раман "Лабірынты";
- У 1910 выдаў "Кароткую гісторыю Беларусі", у якім абгрунтаваў, чаму Вялікае Княства Літоўскае — беларуская дзяржава;
- Апрацаваў разам з Душ-Дужэўскім лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі;
- Удзельнічаў у рэформе правапісу беларускай мовы 1926 г.;
- Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея;
- Працаваў загадчыкам кафедры гісторыі пры Інбелкульце;
- З 1928 — акадэмік Беларускай Акадэміі навук;
- Першым увёў у навуковы ўжытак «гістарычныя песні»;
- Пісаў чытанкі для дзетак-беларусаў.
Ластоўскі зрабіў для беларускай культуры, дзяржавы, літаратуры, народа і нацыі значна больш, чым Дзяржынскі.
У сувязі з гэтым, ПРОСІМ:
1. Перайменаваць праспект Дзяржынскага (рус. проспект Дзержинского) ў горадзе Мінск на праспект Ластоўскага (рус. проспект Ластовского) або вуліцу Ластоўскага (рус. улицу Ластовского);
2. Перайменаваць аднайменны прыпынак "пр. Дзяржынскага", які знаходзіцца каля помніка невядомым салдатам і могілак Пятроўшчына, на "Ластоўскага".
Количество подписей под петицией:
44
Прымаючы да ўвагі нязручнасці, якія створыць перайменаванне элементаў вулічна-дарожнай сеткі для грамадзян і арганізацый (пераафармленне дакументаў на права ўласнасці, унясенне у статутныя і іншыя дакументы), значныя фінансавыя выдаткі, камісія ўстрымліваецца ад перайменавання састаўных частак г. Мінска.
656.7кБ, добавлено , 2024-03-18 12:08:10
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться