У падземных пераходах горада Віцебска, размешчаных па лакацыях: скрыжаванне пр. Будаўнікоў з вул. П. Броўкі (лакацыя 1) і скрыжаванне пр. Маскоўскага і вул. Церашковой (лакацыя 2) назіралася затапленне з канца снежня 2023 года па 16 студзеня 2024 года, чым фактычна адбывалася блакіроўка пешаходнага руху на гэтым участку на працягу амаль трох тыдняў.
Пешаходы, якія ўжо спусціліся ў пераход, бачылі велізарныя лужыны, якія выцягнуліся па ўсёй шырыні пераходу (а пры паніжэнні тэмпературы ніжэй 0℃ - і заледзі і снежныя горкі, якія ўяўляюць небяспеку пры руху) і былі змушаныя пакінуць пераход у пошуках іншай лакацыі для перасоўвання на іншы бок дарогі.
19 студзеня 2024 года ў Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт быў пададзены калектыўны зварот, у якім заяўнікі прасілі выканаць работы па ўборцы пазначаных падземных пераходаў ад затаплення, галаледзіцы і снегу. Заяўнікі разам з тым прасілі, каб падобныя перашкоды ў будучыні не знаходзіліся без разгляду такі доўгі час .
23 студзеня 2024 года прыйшоў адказ з ДП “Гардармост”, у якім паведамлялася, што ў пазначаных пераходах выкананы работы па ліквідацыі падтаплення і ўборцы наледзі. Але не прайшло і тыдня, як пешаходны пераход на лакацыі 1 зноў аказаўся затоплены, з лужынамі і снегам. Фотаздымкі гэтага пешаходнага перахода па стане на 30 студзеня 2024 года прыкладваем да бягучага зварота. Як бачна, у занядбаным стане і столь падземнага перахода.
Згодна з арт. 41 і арт. 43 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 №108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі арганізуюць працу па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў. Тэрыторыі населенага пункта пешаходныя зоны павінны мець цвёрдае пакрыццё, і своечасова рамантавацца і абслугоўвацца. Таксама адзначым, што п. 9 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, зацв. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2012 №1087 (далей - Правілы добраўпарадкавання), пастанавіў, што спецыялізаваныя арганізацыі па абслугоўванню вулічна-дарожнай сеткі ў межах зон абслугоўвання ажыццяўляюць у адпаведнасці з патрабаваннямі ТНПА мерапрыемствы па рамонце тратуараў і пешаходных шляхоў (тратуары, алеі, бульвары, пешаходныя вуліцы і плошчы, надземныя, наземныя і падземныя пешаходныя пераходы, лесвіцы, пешаходныя і веласіпедныя дарожкі). У 2022 годзе заяўнікі ужо звярталіся з калектыўным зваротам наконт частых затапленняў падземнага пераходу па лакацыі 1. У адказе з гарвыканкама ад 2 снежня 2022 года (прыкладваем яго) паведамлялася, што распрацоўваецца праект для забяспечання водаадводу ў гэтым падземным пераходзе. Але, як бачым, праблема з цягам часу толькі пагоршылася. На падставе вышэйсказанага, просім:
• правесці праверку фактаў нездавальняючага стану падземных пераходаў, пазначаных ў звароце;
• вылучыць грашовыя сродкі не толькі на абслугоўванне, але і на рамонт пазначаных ў звароце падземных пераходаў;
• распрацаваць праект па патрэбнаму адводу вады, каб прадухіліць рэгулярныя затапленні падземнага перахода;
• правесці ў максімальна сціслыя тэрміны іх абслугоўванне, а таксама рамонт у адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных (а таксама тэхнічных) нарматыўных прававых актаў;
• не дапускаць халатнасці пры абслугоўванні пешаходных шляхоў.
Пры разглядзе гэтага звароту просім:
• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты (п. 1 арт.18 Закона ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»);
• забяспечыць уважлівыя і адказныя адносіны да разгляду гэтага звароту; не дапускаць халатнасці, фармалізму і бюракратызму пры яго разглядзе (пп. 1.1 п.1 Дырэктывы ад 27.12.2006 № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва»).
Количество подписей под петицией:
20
Еще фотографии Скрыть фотографии
Теги: Витебск подземный переход пешеходный переход
Зварот накіроўваецца для арганізацыі разгляду па тэрытарыяльнасці, а так сама у Пракуратуру горада Віцебска.
683.4кБ, добавлено , 2024-02-12 00:21:03
Зварот накіроўваецца для разгляду па сутнасці у Віцебскі гарвыканкам і ДП "Гардармост".
Адначасова паведамляецца, што 12.02.2024 супрацоўнікі пракуратуры аглядзілі пераход, стан пераходаў здавальняючы, вады, наледзі на паверхні дарожак не выяўлена.
441.9кБ, добавлено , 2024-02-16 13:48:54
Работы па ліквідацыі наледзі падземных пераходаў выкананы і праводзяцца ў рамках зместу аб'екта на пастаяннай аснове. Праведзена абслугоўванне сістэмы вадаадвядзення, сістема знаходзіца ў рабочым стане.
У мэтах прадухілення прычын утварэння наледзі і траплення водных мас у названыя падземныя пераходы намі праводзяцца мерапрыемствы па ўзгадненні неабходных дакументаў.
610.2кБ, добавлено , 2024-03-01 14:46:54
- ГП «Гордормост» выполнил гидроизоляцию стен и прокладку обогревающего кабеля в дренажной системе (150 м пог.)
- Подтопление подземного перехода на пересечении просп. Строителей и ул. Петруся Бровки в настоящее время не происходит
- На плиточном покрытии пола имеются следы увлажнения
- ГП «Гордормост» продолжает обслуживание дренажной системы на договорной основе
- Вопрос находится на контроле
76.1кБ, добавлено Джэк Торранс, 2025-07-15 18:21:58
У выніку выкананых ДП "Гардормост" мерапрыемстваў падтапленне падземнага пераходу на скрыжаванні прасп. Будайніцкой і вул. Петруся Броўкі болей НЕ адбываецца
436.1кБ, добавлено Джэк Торранс, 2025-10-20 15:58:23
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться