18 красавіка 2024 года ў тэлеграм канале «Лагойская манюка» (https://t.me/logoysknews) быў апублікаваны пост пра выкананне работ па добраўпарадкаванню г. Лагойска. Згодна з апублікаванай інфармацыяй, супрацоўнікі Лагойскага райвыканкама і Лагойскага ваенкамата фарбавалі бардзюры на вуліцах Савецкай і Харчанкі.
На апублікаваных фотаздымках і відэа больш за дзесяць чалавек знаходзяцца на праезджай часткі вуліцы Савецкая. Працаўнікі не маюць на сабе сігнальных камізэлек, месца дарожных работ не абазначана ніякім чынам. Самі працаўнікі з'яўляюцца перашкодай для дарожнага руху – на апублікаваным відэа бачна, што праязджаючыя аўтамабілі вымушаны здзяйсняць абʼезд з выездам на супрацьлеглую паласу руху.
Мы лічым, што падчас дадзеных дарожных работ працаўнікі Лагойскага райвыканкама і Лагойскага ваенкамата знаходзіліся ў небяспецы. Таксама небяспецы падвяргаліся ўдзельнікі дарожнага руха.
Просім:
- правесці праверку дадзенага факта правядзення дарожных работ без адпаведных мераў бяспекі і стварэння патэнцыйна аварыйнай сітуацыі на вуліцах Харчанкі і Савецкая падчас іх правядзення.
- даць ацэнку дадзенаму факту і прыняць меры ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Количество подписей под петицией:
12
Еще фотографии Скрыть фотографии
Теги: дорога безопасность субботник
Балансатрымальніку вуліц Савецкая і Харчанка ў г.Лагойску ўказана на неабходнасць выканання патрабаванняў тэхнікі бяспекі пры правядзенні суботніка.
Пры арганізацыі правядзення наступных суботнікаў, Вашы заўвагі будуць улічаныя.
92.8кБ, добавлено , 2024-05-19 23:58:31
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться