У 2022 годзе ў г. Лагойску адчыніўся скейт парк. На тэрыторыі парка адсутнічаюць лаўкі і сметніцы, што робіць нязручным працяглае баўленне часу на пляцоўцы, пераапрананне, падрыхтоўку і адпачынак падчас трэніровак.
Пасля двух год эксплуатацыі некаторым элементам патрабуецца бягучы рамонт.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-3 «Аб месным кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліке Беларусь», выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі, устаноўленым заканадаўствам, забяспечваюць добраўпарадкаванне.
Просім:
1) Правесці агляд канструкцый і пацвердзіць іх бяспечнасць для выкарыстання па прызначэнні;
2) Па выніках агляду правесці бягучы рамонт пэўных элементаў скейт парка, якія не адпавядаюць першапачатковаму праекту;
3) Усталяваць некалькі лавак;
4) Усталяваць сметніцу адпаведнага аб’ёма і распрацаваць схему яе рэгулярнай ачысткі;
5) Пры немагчымасці ўсталявання лавак у 2024 годзе – уключыць дадзенае мерапрыемства ў план добраўпарадкавання Лагойскага раёна на 2025 год.
Количество подписей под петицией:
17
Еще фотографии Скрыть фотографии
Теги: скейт-парк Логойск скамейка
Бягучы рамонт элементаў скейт пляцоўкі і добраўпарадкаванне скейт парку выкананы. Устаноўлены дзве лаўкі і дзве сметніцы. Ачыстка сметніц на скейт пляцоўцы ажыццяўляецца штодзенна.
129.9кБ, добавлено , 2024-06-02 22:28:07
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться