У Рэспубліцы Беларусь, згодна з 17 артыкулам Канстытуцыі, дзве дзяржаўныя мовы, а менавіта беларуская і руская. Але варта прызнаць той факт, што на беларускай размаўляюць значна менш, чым на рускай. Паводле сацыялагічных даследаванняў, толькі 6% грамадзян размаўляюць на беларускай, а пераважная большасць аддае перавагу размове на рускай мове. Усё менш выдаецца кніг і перыядычных выданняў на беларускай мове, памяншаецца колькасць беларускіх школ і класаў. Большасць органаў улады вядуць справаводства на рускай мове. Многія афіцыйныя сайты маюць толькі руска- і англамоўныя версіі. ( https://news.21.by/inosmi/2012/11/23/665061.html )
Але што ж рабіць для папулярызацыі беларускай мовы? Мы лічым, што для пачатку ўся вертыкаль улады павінна хаця дасканала ведаць дзве дзяржаўныя мовы Беларусі (беларускую і рускую). Гэта прывядзе да таго, што насельніцтва Рэспублікі Беларусь будзе ўпэўненыя, што ў выпадку звароту іх на любой дзяржаўнай мове (беларускай ці рускай) ім адкажуць на беларускай (ці рускай). Таму, мы ніжэйпадпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь просім увесці абавязковую здачу чыноўнікамі дзярж.экзамена на веданне беларускай мовы
Количество подписей под петицией:
42
Теги: беларуская мова
Дзяржаўныя органы забяспечваюць грамадзянам умовы для вывучэння беларускай і рускай моў. Работнікі дзяржорганаў павінны валодаць гэтымі мовамі для выканання сваіх абавязкаў. Законам № 3094-ХІ прадугледжаны абавязак прымаць і разглядаць звароты на беларускай і рускай мовах. Адмова ў прыёме звароту на гэтых мовах прыводзіць да адказнасці.
533.4кБ, добавлено , 2024-06-27 21:33:39
Комментарии (1)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться