Аб'явы маршрутаў на беларускай мове ў грамадскім транспарце г. Магілёва.
Мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, жыхары г. Магілёва і неабыякавыя да захавання і развіцця беларускай мовы ў нашым горадзе, звяртаемся да вас з просьбай рабіць надпісы маршрутаў спераду аўтобусаў і тралейбусаў на беларускай мове.
На дадзены момант надпісы маршрутаў на грамадскім транспарце Магілёва робяцца выключна на рускай мове. Аднак, у Мінску і іншых гарадах Беларусі ужо паспяхова ўкаранёны практыка выкарыстання беларускай мовы на надпісах маршрутаў, што спрыяе захаванню і папулярызацыі нашай роднай мовы.
Перавагі ўкаранення беларускай мовы ў надпісах маршрутаў:
1. Захаванне культурнай спадчыны. Выкарыстанне беларускай мовы на грамадскім транспарце будзе спрыяць папулярызацыі і захаванню нашай мовы і культуры.
2. Павышэнне нацыянальнай самасвядомасці. Надпісы на беларускай мове дапамогуць узмацніць нацыянальную самасвядомасць і гонар за сваю краіну.
3. Паляпшэнне турыстычнай прывабнасці. Для замежных турыстаў гэта стане добрай магчымасцю пазнаёміцца з беларускай мовай, што зробіць наш горад больш прывабным для наведвальнікаў.
4. Роўныя магчымасці для ўсіх грамадзян. Людзі, якія размаўляюць на беларускай мове, будуць адчуваць сябе больш камфортна і зразумела ў гарадскім транспарце.
Мы просім разгледзець нашу петыцыю і ўжыць неабходныя меры для ўвядзення надпісаў маршрутаў на беларускай мове ў грамадскім транспарце Магілёва.
Количество подписей под петицией:
57
Еще фотографии Скрыть фотографии
Теги: Могилёв беларуская мова общественный транспорт
Згодна з СТБ 1389-2003, надпісы на маршрутах транспарту могуць выконвацца на беларускай або рускай мовах. У Магілёве маршруты і аб'явы аформлены на беларускай мове. Ваша прапанова накіравана ў аўтатранспартныя філіялы і будзе ўлічана.
1MБ, добавлено , 2024-08-26 13:50:19
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться